Максім Саматой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Саматой
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 кастрычніка 2001(2001-10-11)[1] (22 гады)
Рост 180 см
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Белшына
Нумар 29
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022 Дынама Менск 0 (0)
2022 Энэргетык-БДУ 8 (0)
2022 Ліда 15 (0)
2023 Іслач 0 (0)
2023 Белшына 8 (1)
2024—4 Белшына 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 красавіка 2024.

Максім Саматой (нар. 11 кастрычніка 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнага клюбу «Віцебск». Яшчэ юнаком далучыўся да менскага «Дынама», з 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2021 годзе замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе. У лютым 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Энэргетык-БДУ»[3]. 19 сакавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць роднага «Віцебску» (3:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выходзіць на замену. У чэрвені 2022 году быў пераведзены ў арэнду ў «Ліду»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў лідзкі клюб.

У сакавіку 2023 году падпісаў двухгадовы кантракт зь «Іслаччу»[5]. Пачаў выступаць за дубль, у асноўнай камандзе заставаўся на лаве запасных. У ліпені 2023 году пасьля прагляду быў арандаваны бабруйскай «Белшынай»[6]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Іслач»[7], а ў студзені 2024 году пакінуў прысталічны клюб[8]. У лютым 2024 году вярнуўся да шыхтаў бабруйскай дружыны[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]