Маніхейства
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Манiхейства — рэлігія, якая паўстала на схіле антычнасьці і раньняга Сярэднявечча дый дэкляравала аб'яднаньне ўсіх сусьветных рэлігіяў. Ідэалягічны падмурак закладзены ў III ст. старажытнапэрсыдзкім мысьляром Мані. Манiхейства вучыць, што матэрыя створаная злым богам (дэміургам), і толькі дух створаны добрым і вечным Богам. Маніхеі дзеляцца на дзьве групы — сьвецкія людзі і манахі, прычым манахі займаюцца толькі духоўнай дзейнасьцю і не зьвязаныя ні з чым матэрыяльным.
Маніхейскі сьвятар (манах, "абраны") не ўжывае ў ежу мяса, віна, малака (гл. таксама Вэгетарыянства), чытае на працягу дня вялікую колькасьць малітваў. Яму варта ўхіляцца ад любой працы, акрамя зьвязанай з напісаньнем або перакладам тэкстаў, бо ў гэтым сьвеце толькі словы нематэрыяльныя. Сьвецкія людзі ня маюць асаблівых абавязкаў і па-сутнасьці не ўваходзяць у царкву, але ім рэкамендуецца падтрымліваць сьвятароў і чытаць рэлігійныя кнігі.
[рэдагаваць] Гісторыя маніхейства
Першапачаткова маніхейства падтрымлівалася шагамі Пэрсіі, але зораастрыйскія сьвятары дамагліся рэпрэсіяў супраць гэтай рэлігіі і нават забойства самога Мані. Пры жыцьці Мані прапаведаваў ня толькі ў Пэрсіі, але і ў Індыі, а пасьля яго смерці маніхейства распаўсюдзілася таксама ў Рымскай Імпэрыі, дзе прыхільнікам маніхейства быў пэўны час Аўгустын. Вядомы прапаведнік гэтай рэлігіі ў Рымскай Імпэрыі - манах-біскуп Фауст Нумідыйскі.
Пасьля замацаваньня пазыцыяў каталіцызму ў Рымскай Імпэрыі маніхейства было забароненае, але маніхейскія і падобныя групы - паўлікане, багамілы, альбігойцы - захоўваліся ў Еўропе амаль да пачатку эпохі Адраджэньня.
Манiхейства было дзяржаўнай рэлігіяй Уйгурскага і Хакаскага каганатаў да часоў мангольскіх заваёваў, а ў пэўных частках Сыбіры захоўвалася і да часоў расейскіх заваёваў. На Енісеі манiхеi мелі вялікія храмы і багатыя бібліятэкі. Усё гэта было разбурана качэўнікамі ў 12—13 ст.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Маніхейства — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

