Марадэрства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сан-Францыска: падчас пажару пасьля землятрусу 1906 году. Жаўнеры арміі ЗША займаюцца марадэрствам

Марадэрства (ад па-француску: maraudeur — рабаўнік) — незаконнае прысваеньне чужой маёмасьці ў атмасфэры беспакаранасьці, звычайна ў надзвычайных сытуацыях, як то падчас прыродных катастрофаў або баявых дзеяньняў.

Ахвярамі марадэрства могуць быць ня толькі асобы, але і цэлыя гарады або рэгіёны: да прыкладу, пасьля Чарнобыльскай аварыі эвакуяваны горад Прыпяць быў разрабаваны марадэрамі. Нават праз 20 гадоў пасьля аварыі, марадэры працягваюць вывозіць рэшткі гарадзкой маёмасьці. Марадэрствам зьяўляецца і прысваеньне рэчаў загінулых ў катастрофах і аварыях.

Марадэрства падчас ваенных дзеяньняў разглядаецца міжнародным правам як ваеннае злачынства міжнароднага характару. Марадэрства часта суправаджаецца актамі гвалту.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Марадзёрства // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 102

Commons-logo.svg  Марадэрствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў