Марыбор
Марыбор (па-славенску: Maribor; па-нямецку: Marburg an der Drau) — горад на ўсходзе Славеніі, другі па велічыні горад краіны (насельніцтва горада паводле перапісу 2002 г. — 101 847 чалавек, насельніцтва акругі — 110 668 чалавек). Марыбор разьмешчаны на рацэ Драва ў падножжа гары Пагор'е. Горад зьяўляецца цэнтрам гістарычнай вобласьці Ніжняя Штырыя. Горад вядомы з VIII у. У 843 г. увайшоў у склад Усходне-Франкскага каралеўства. З 1282 г. у валадарствах аўстрыйскіх Габсбургаў. З 1918 г. у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 г. — Каралеўства Югаславія). У 1941—1945 гг. горад быў акупаваны нямецкімі войскамі і ўключаны ў склад «Трэцяга Райха». Вызвалены ў маі 1945 г. югаслаўскім войскам. З 1991 г. у складзе незалежнай Славеніі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Марыбор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў