Марыя Броніна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Броніна
Дата нараджэньня 1897
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 красавіка 1920(1920-04-28)

Марыя Аляксандраўна Броніна (1897, в. Локшы, Віцебская губэрня[1]28 красавіка 1920) — адзін з кіраўнікоў бальшавіцкага партызанскага падпольля і партызанскага руху ў Бабруйску і Бабруйскім павеце ў гады Грамадзянскай вайны ў Расеі. Сябра КПСС[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 1920 накіравана ЦК КП(б)ЛіБ на ўмацаваньне Бабруйскага падпольнага камітэту КП(б)ЛіБ. 25 красавіка 1920 году арыштаваная польскімі ўладамі падчас павятовай падпольнай партыйнай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў Бабруйску на яе кватэры. Была хворая на тыф[3]. Расстраляная.

Яе імем названа вуліца ў Бабруйску[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяпер Віцебская вобласьць
  2. ^ а б Боброва // Биографический справочник. — Мн.ё: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 61. — 737 с.
  3. ^ БАБРОВА Марыя Аляксандраўна

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]