Мора Сулу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ph locator map palawan.png

Сулу (па-тагальску: Dagat Sulu, па-малайску: Laut Sulu) — міжастраўное мора Ціхага акіяна.

Тэрыторыя мора Сулу даволі выразна абмежаваная астравамі: Тагальскім архіпэлягам з паўночнага ўсходу і ўсходу, доўгім востравам Палаван з паўночнага захаду, Калімантанам з паўднёвага захаду і архіпэлягам Сулу з паўднёвага ўсходу. Паміж астравамі пралівы, якія злучаюць мора Сулу зь іншымі, вузкія і неглыбокія. Максымальная глыбіня праліва Міндоаа, які злучае мора Сулу і Паўднёва-Кітайскім, усяго каля 450 м, тады як максымальная глыбіня мора дасягае 5576 м. Пралівы, якія злучаюць з марамі Сулавэсі і Мінданао яшчэ драбнейшыя.

Тэмпэратура паверхневых вод цэлы год высокая: вагаецца ад 25,5 ° С узімку да 29 ° С улетку. Салёнасьць вагаецца ў межах 33-34,5‰. Прылівы ў моры Сулу няправільныя паўсутачныя, велічынёй да 2-3 м сярэднедзённая тэмпэратура паветра ў мора вагаецца ад 26 ° C да 29 ° C. Ападкі выпадаюць з траўня да сьнежня.

Commons-logo.svg  Мора Сулусховішча мультымэдыйных матэрыялаў