Мундыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мундыла (італ. Mundila; ? — па 539) — бізантыйскі афіцэр з Спалета, целаахоўнік Бэлізарыюса падчас вайны ў Італіі. Гісторык Пракопіюс Кесарыйскі ведаў Мундылу і хваліў яго баявыя навыкі, прыводзячы некалькі прыкладаў яго доблесьці[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з Спалета, быў унукам Мундылы Орса — гоцкага ваяра, які забіў сэнатара Петроніюса Максымуса, каб адпомсьціць за сьмерць Валентыніяна III[2].

Падчас аблогі Рыма ў 537 годзе Бэлізарыюс накіраваў Мундылу і Дыягена з 300 целаахоўнікамі ў вылазку супраць готаў, якая мела посьпех. Па зьняцьці аблогі Рыма (сакавік 538 году) узяў удзел у нападзе на готаў, якія адступалі праз Мільвійскі мост.

Увесну 538 году Бэлізарыюс адправіў у Мілян тысячу чалавек пад камандаю Мундылы, аднак у Міляне той мусіў здацца готам з абяцаньнем бясьпекі ўласным войскам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Martindale J. R. The Prosopography of the Later Roman Empire 2 Part Set: Volume 3, AD 527—641. — Cambridge University Press, 1992. P. 901—902.
  2. ^ Campelli B. Delle historie di Spoleti. T. 1. — Spoleto, 1672, P. 226—227.