Мэрыдыян
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
[рэдагаваць] Геаграфічны мэрыдыян
Усе мэрыдыяны (жоўтыя) дзеляць шар на дзьве палоўкі — таксама як і Экватар (сіні). Раўналежнікі паказаныя пункцірнымі лініямі.
Мэрыдыя́н — у геаграфіі, лінія перасеку паверхні зямнога шара плоскасьцю, праведзенай празь якая-небудзь кропку зямной паверхні і вось кручэньня Зямлі. Кожны мэрыдыян перасякаецца са ўсімі астатнімі ў двух кропках на паўночным і паўднёвым канцавосьсі. Даўжыні ўсіх мэрыдыянаў на глобусе роўныя. Усе кропкі аднаго мэрыдыяна маюць аднолькавую даўгату, але розную шырату. У міжнароднай практыцы за пачатковы мэрыдыян прыняты Грынвіцкі, які праходзіць праз ангельскі горад Грынвіч, ад яго вядзецца адлік даўгот.
[рэдагаваць] Астранамічны мэрыдыян
- Асноўны артыкул — Нябесная сфэра
Мэрыдыян — у астраноміі, вялікі круг нябеснай сфэры, які праходзіць праз канцавосьсі сьвету, зэніт і надзір.

