Мільянарыяс Багата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мільянарыяс
Поўная назва Azul y Blanco Millonarios Fútbol Club S.A.
Заснаваны 18 чэрвеня 1946
Горад Багата, Калюмбія
Стадыён Эль-Кампін
Умяшчальнасьць: 36 343
Чэмпіянат Прымэра А
 · 2023 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
millonarios.com.co (гішп.)

«Мільяна́рыяс» (па-гішпанску: Millonarios) — калюмбійскі футбольны клюб з гораду Багаты. Гэта адзін з самых пасьпяховых і знакавых клюбаў краіны, які ёсьць адным з самых папулярных ня толькі ў Калюмбіі, але і ў Паўднёвай Амэрыцы. З моманту свайго стварэньня ў 1948 годзе «Мільянарыяс» браў удзел у розыгрышы чэмпіянату Калюмбіі. Галоўнымі супернікамі клюбу з Багаты ёсьць «Індэпэнд’ентэ Санта-Фэ», «Атлетыка Насьяналь» ды калійскія клюбы «Дэпартыва» і «Амэрыка». Свой першы тытул каманда здабыла ў 1949 годзе і паўтарыла свой посьпех у некалькі наступных гадах. У той час за багатыйцаў гуляў знакаміты аргентынскі нападнік Альфрэда Дзі Стэфана.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1937 годзе група навучэнцаў з прыватнай каталіцкай школы імя Сан-Барталямэ, якая месьцілася ля пляцу Балівара ў гістарычным цэнтры сталіцы, пастанавіла стварыць футбольную каманду з мэтай гуляць матчы супраць камандаў зь іншых частак гораду. Свае першыя матчы дружына ладзіла на тэрыторыі маёнтку Ля-Мэрсэд, які належыў школе ў той час. Частка гульцоў мелася назваць каманду «Ўніён Хувэнтуд» (бел. Моладзевы зьвяз), але іншая частка аддавала перавагу назьве «Ўніён Багатана» (бел. Багатыйскі зьвяз). Гульцы вырашылі чаргаваць назву ад матчу да матчу, але, у рэшце рэшт, яны спыніліся на назве «Хувэнтуд Багатана», якая спалучала абодва варыянты.

Цягам годам клюб набыў папулярнасьць і быў запрошаны на міжнародныя гульні ў Панаму ў якасьці нацыянальнай зборнай Калюмбіі. На гэтых гульнях краінаў Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну каманда здабыла бронзавыя мэдалі. У 1939 годзе за клюб гулялі тры аргентынскія футбалісты, што стала першым выпадкам, калі замежнікі абаранялі колеры клюбу з Багаты. У 1946 годзе клюб аб’яднаўся з клюбам «Дэпартыва Мунісыпаль», у выніку чаго ўтварыўся «Мільянарыяс». Клюб вельмі значна скарыстаўся страйкам футбалістам у аргентынскім футболе ў 1948 годзе, гэтак да каманды далучыліся Альфрэда Дзі Стэфана, Альфрэда Пэдэрнэра, Нэстар Росі ды іншыя. Акрамя некалькіх перамог у нацыянальным першынстве «Мільянарыяс» у сакавіку 1952 году наведаў Гішпанію, дзе на Сант’яга Бэрнабэў выгулялі мадрыдзкі «Рэал» зь лікам 4:2[1][2]. На думку некаторых адмыслоўцаў гэтая калюмбійская каманда была найлепшай у сьвеце напачатку 1950-х гадоў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1949, 1951, 1952, 1953, 1959, 1961, 1962, 1963, 1964, 1972
1978, 1987, 1988, 2012–II, 2017–II, 2023–I
1953, 2011, 2022
2018

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Калюмбіі Аб Амар Бэртэль 1996
4 Сьцяг Коста Рыкі Аб Хуан Паблё Варгас 1995
5 Сьцяг Калюмбіі ПА Ляры Васкес 1992
6 Сьцяг Калюмбіі Аб Оскар Ванэгас 1996
7 Сьцяг Калюмбіі Нап Юбэр Кіньёнэс 2002
8 Сьцяг Калюмбіі ПА Даніель Гіральда 1992
10 Сьцяг Калюмбіі ПА Даніель Катаньнё 1992
11 Сьцяг Калюмбіі Нап Бэкгэм Кастра 2003
12 Сьцяг Калюмбіі Бр Дыега Навоа 1989
14 Сьцяг Калюмбіі ПА Давід Сыльва (капітан) 1986
16 Сьцяг Калюмбіі Нап Хадэр Валенсія 1999
16 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Дэльвін Альфонса 2000
17 Сьцяг Калюмбіі Аб Хорхэ Арыяс 1992
18 Сьцяг Калюмбіі ПА Даніель Руіс Рывэра 2001
19 Сьцяг Калюмбіі Нап Хуан Карвахаль 2003
20 Сьцяг Калюмбіі Аб Дановіс Бангера 1989
21 Сьцяг Калюмбіі ПА Хуан Карляс Пэрэйра 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Калюмбіі Нап Леанарда Кастра 1992
24 Сьцяг Калюмбіі ПА Дэвар Вікторыя 2001
25 Сьцяг Калюмбіі Нап Люіс Парэдэс 2001
26 Сьцяг Калюмбіі Аб Андрэс Льінас 1997
27 Сьцяг Калюмбіі Нап Раміра Брачэра 2000
28 Сьцяг Калюмбіі ПА Стывэн Вэга 1998
29 Сьцяг Калюмбіі Аб Алекс Марэна 2002
30 Сьцяг Калюмбіі Аб Рыкарда Расалес 2001
31 Сьцяг Калюмбіі Бр Альвара Мантэра 1995
32 Сьцяг Аргентыны Нап Сант’яга Джардана 1995
33 Сьцяг Калюмбіі ПА Нікаляс Арэвалё 2003
34 Сьцяг Калюмбіі Аб Сандэр Навара 2003
36 Сьцяг Калюмбіі Аб Самуэль Аспрыльля 2003
42 Сьцяг Калюмбіі Нап Джон Ляргача 2004
Сьцяг Калюмбіі Бр Камілё Рамэра 2001
Сьцяг Калюмбіі Нап Дыега Абадыя 1999
Сьцяг Калюмбіі Нап Эмэрсан Радрыгес (ар. Інтэр) 2000

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]