Новы Двор Крулеўскі
| Новы Двор Крулеўскі | |
| Nowy Dwór Królewski | |
| Ваяводзтва: | Куяўска-Паморскае |
| Павет: | Хэлмінскі |
| Гміна: | Папова Біскупе |
| Плошча: | 3,37 км² |
| Насельніцтва: | 190 (2006) |
| Тэлефонны код: | (+48) 56 |
| Паштовы індэкс: | 86-221 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°16′07″ пн. ш. 18°35′20″ у. д. / 53.26861° пн. ш. 18.58889° у. д.Каардынаты: 53°16′07″ пн. ш. 18°35′20″ у. д. / 53.26861° пн. ш. 18.58889° у. д. |
|
Новы Двор Крулеўскі на мапе Польшчы
Новы Двор Крулеўскі
|
|
Новы Двор Крулеўскі (па-польску: Nowy Dwór Królewski) — вёска ў Хэлмінскім павеце Куяўска-Паморскага ваяводзтва. Уваходзіць у склад Гміны Папова Біскупе. Насельніцтва 190 чал. (2006).
Знаходзіцца на Хэлмінскай зямлі, за 9 км ад места Хэлмжа.
Зьмест |
Найбліжэйшыя паселішчы [рэдагаваць]
|
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра паселішча датуецца 1398 годам. Паводле гэтых зьвестак у Новым Двары Крулеўскім гадавалі коняў (32), скаціну (20), авечак (215) і сьвіньняў (90). У пазьнейшых дакумэнтах і хроніках мясьціна выступае пад нямецкімі назвамі Nuwenhof, Nuwenhuf, Nuwemhoff, Koenigliche Neuhof.[1]
У 1398—1421 гадох тут разьмяшчаўся фальварак Тэўтонскага ордэна. Ад 1505 году вёска перайшла ў валоданьне Хэлмінскага біскупства (разам зь мясцовасьцямі Папова Біскупе і Гжэгаж).[1]
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Новы Двор Крулеўскі апынуўся ў складзе Заходняй Прусіі, у Квідзынскім дэпартамэнце. Першую вядомую люстрацыю насельніцтва паселішча правялі ў 1773 годзе.
Незадоўга перад Другой Сусьветнай вайной большасьць жыхароў вёскі пакінулі свае дамы, чакаючы нападу Нямеччыны. У часе акупацыі праводзілася германізацыя мясцовага насельніцтва.
У 1975—1998 гадох Новы Двор Крулеўскі ўваходзіў у склад Торунскага ваяводзтва. У 1996 годзе вёску падлучылі да тэлефоннай сеткі.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Палац (1875)
- Парк
Галерэя [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Новы Двор Крулеўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў