Палац княгіні Любіцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Палац княгіні Любіцы
Краіна
Месцазнаходжаньне абшчына Стары-Град[d], Бялград[d] і Бялград
Аўтар праекту Нікола Жыўкавіч[d]
Дата заснаваньня 1830
Статус Cultural Monument of Exceptional Importance[d] і protected cultural monument in Serbia[d]
Сайт beogradskonasledje.rs (сэрб.)
Палац княгіні Любіцы на Вікісховішчы

Палац княгіні Любіцы (па-сэрбску: Конак кнегиње Љубице) — былая рэзыдэнцыя жонкі князя Мілаша Абрэнавіча княгіні Любіцы і яе сыноў плошчай 1400 м².[1] Знаходзіцца ў цэнтры Бялграду на вуліцы Князя Сіма Маркавіча, д.8. Помнік архітэктуры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак пабудаваны ў якасьці афіцыйнай княжацкай рэзыдэнцыі ў 1829—1830 гадах пад кіраўніцтвам архітэктара Хаджы-Ніколы Жыўкавіча, піянэра сэрбскай архітэктуры. Дом — тыповы прадстаўнік гарадзкой архітэктуры першай паловы XIX стагодзьдзя і адносіцца да сэрбска-балканскага стылю.

З прыходам да ўлады Аляксандра Карагеоргіевіча ў 1842 годзе будынак спачатку служыла ліцэем, а пасьля касацыйным і апэляцыйным судом, мастацкім музэем, царкоўным музэем, домам для састарэлых, інстытутам па ахове помнікаў культуры Сэрбіі і ў наш час зьяўляецца часткай Музэя гораду, дзе праводзяцца выставы. У сутарэньнях палацу ёсьць вялікая заля, дзе Нацыянальны музэй таксама арганізуе выставы. Пастаянную экспазыцыю ў Палацы складае арыгінальная мэбля, выкананая ў балканскіх і іншых стылях таго часу (клясыцызм, бідэрмаэр, нэабарока).

Традыцыйныя элемэнты архітэктуры максымальна выяўляюцца ва ўнутранай арганізацыі прасторы першага паверху, а таксама канструкцыі даху з выступаючым карнізамі, пакрытымі дахоўкай. Да 1842 году ў ім жылі чальцы княжацкай сям’і, пасьля чаго ён неаднаразова зьмяняў сваё прызначэньне і гаспадароў. У пэрыяд 1972—1979 гады ў ім праводзіліся рэстаўрацыйныя працы. Рэстаўрацыя фасада і рэканструкцыя агародж вялася з 2003 па 2004 год.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Konak kneginje Ljubice. 22/11/2010 — politika.sr  (сэрб.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац княгіні Любіцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў