Палятуха звычайная
| Палятуха звычайная | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Сысуны |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя |
| Атрад | Грызуны |
| Сямейства | Вавёркавыя |
| Род | Азіяцкія палятухі |
| Від | Палятуха звычайная |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Pteromys volans | |
Палятуха звычайная (Pteromys volans) — грызун зь семейства палятухавых.
Апісаньне [рэдагаваць]
Зьнешне палятуха падобна да вавёркі, але амаль у 2 разы меншая. Даўжыня цела 14-17 см, маса 100—120 г. Галава невялікая з кароткімі вушамі, якія ў адрозьненьне ад вавёркі пазбаўлены кутасікаў. Вочы вялікія, пукатыя, чорныя. Хвост пушысты. Пярэднія чатырохпальцыя канечнасьці крыху карацейшыя за пяціпальцыя заднія. Кіпцюры кароткія загнутыя, вельмі ўчэпістыя. Па баках цела паміж заднімі і пярэднімі канечнасьцямі знаходзіцца пакрытая поўсьцю скураная складка, пры дапамозе якой зьвярок плянуе з дрэва на дрэва. Футра густое, мяккае, шаўкавістае; зімой зьверху серабрыста-шэрае, зрэдку зь цёмнай рабізной, летам — буравата-попельна-шэрае.
Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі (ІІІ катэгорыя аховы), Чырвоны сьпіс МСАП (LR/nt, ver. 2.3, 1994).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |