Паперпрам Гомель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паперпрам
Заснаваны 2016
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён Гомсельмаш
Умяшчальнасьць: 3500
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 13 месца

«Паперпрам» — беларускі футбольны клюб з Гомлю. У 2018 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У сэзоне 2023 году «Паперпрам» дэбютаваў у розыгрышы Першай лігі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманда была заснавана ў 2016 годзе і спачатку выступала ў футзале. У 2017 годзе «Паперпрам» заявіўся на чэмпіянат Гомлю і зь першай спробы атрымаў у ім перамогу. У канцы 2017 году стала вядома пра намер клюбу заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, і ў студзені 2018 году «Паперпрам» афіцыйна адправіў дакумэнты дзеля ўдзелу[1]. У Другой лізе клюб стаў аўтсайдэрам і ў сэзоне 2018 году заняў апошні 15 радок, здабыўшы толькі дзьве перамогі, у тым ліку адну тэхнічную, і двойчы згуляўшы ўнічыю.

У студзені 2019 году каманда адмовілася ад удзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі і перайшла ў чэмпіянат Гомельскай вобласьці[2]. Празь перафарматаваньне Другой лігі, якая значна павялічыла колькасьць удзельнікаў і прадстаўніцтва абласьцей, у сэзоне 2020 году «Паперпрам» павярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[3].

У пачатку 2021 году «Паперпрам» абвесьціў аб пераходзе на прафэсійны ўзровень, запрасіў дасьведчаных футбалістаў, многія зь якіх выступалі ў Найвышэйшай лізе. Каманда ставіла мэтай змагацца за выхад у Першую лігу, здолела выйсьці ў плэй-оф Другой лігі, але саступіла там на стадыі 1/8 фіналу. Тым ня менш, праз адмовы некаторых клюбаў «Паперпрам» працягваў прэтэндаваць на павышэньне, аднак у студзені 2022 году АБФФ паміж «Паперпрамам» і «Маладэчнам» абрала дзеля ўдзелу ў Першай лізе маладэчанскі клюб[4]. У лютым 2022 году, пасьля таго як «Крумкачы» адмовіліся ад удзелу ў Першай лізе ў сэзоне 2022 году, гомельскі клюб атрымаў прапанову далучыцца да Першай лігі, але вырашыў застацца ў Другой лізе[5]. Новым галоўным трэнэрам тады быў прызначаны Аляксей Краўчанка. У сэзоне 2022 году дружына паўтарыла выніка папярэдняга сэзону, саступіўшы на стадыі 1/8 фіналу плэй-оф Другой лігі. Тым ня менш, АБФФ запрасіла клюб да ўдзелу ў Першай лізе. Дэбютны сэзон у Першай лізе прынёс камандзе 13-е месца пры 17 удзельніках.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Уладзімер Пяцігорац 1990
3 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Данііл Кавалёў 2001
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Дзенісенка 2001
5 Сьцяг Расеі Аб Кірыл Ялагін 2002
6 Сьцяг Расеі Нап Дэні Макаеў 2001
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Кірыл Яшчанка 1994
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Абрамаў 2000
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Эдуард Сімончык 1995
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Арцём Міраеўскі 1999
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Максім Санец 1997
12 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцём Жвірбля 2001
13 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Васпукоў 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Кружылін 2003
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Халімончыкаў 1998
20 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Сьлепаў 1999
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Даніла Вараб’ёў 2003
23 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Драпеза (ар. Гомель) 2001
59 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арцём Жаўнярэнка 2003
75 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Велісевіч 1995
89 Сьцяг Расеі Бр Уладзіслаў Зярнаеў 2000
92 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Раман Бурэц 1997
99 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладзімер Дуброўскі 2003
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Галенка (капітан) 1996

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2018 Другая 15 28 2 2 24 20–93 8 1/64
2020 Другая — група Б 8 20 7 3 10 29–51 24 1/32
Другая — за 15 месца 16 2 0 1 1 2–3
2021 Другая — Гомельскі 2 14 11 2 1 41–5 35 1/128
Другая — плэй-оф 9—16 2 0 0 2 1–7
2022 Другая — Гомельскі 1 18 17 0 1 165–11 51 1/32
Другая — плэй-оф 9—16 2 0 0 2 0–1
2023 Першая 13 32 10 8 14 45–62 38 1/16

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]