Парадыгма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парады́гма (ад стар.-грэц. παράδειγμα — «шаблён, прыклад») у навуцы й філязофіі — пэўны набор канцэпцыяў альбо шаблёнаў мысьленьня, уключаючы тэорыі, мэтады дасьледаваньня, пастуляты й стандарты, у адпаведнасьці зь якімі ажыцьцяўляюцца наступныя пабудовы, абагульненьня й эксьперымэнты ў галіне[1][2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова слова выкарыстоўвалася ў мовазнаўстве й рыторыцы. Такім чынам, напрыклад, ЭСБЕ вызначае гэты тэрмін наступным чынам: «у граматыцы — слова, якое служыць узорам скланеньня альбо спражэньня; у рыторыцы — прыклад, узяты з гісторыі й прыведзены з мэтай параўнаньня». Слоўнік Merriam-Webster 1900 году дае аналягічнае вызначэньне яго выкарыстаньня толькі ў кантэксьце граматыкі ці як тэрмін, які ілюструе выслоўі альбо байкі.

З канца 1960-х гадоў гэты тэрмін стаў пераважна выкарыстоўвацца ў філязофіі навукі й сацыялёгіі навукі для абазначэньня вядучай сыстэмы ідэяў, поглядаў і паняцьцяў, зыходнай канцэптуальнай схемы, мадэлі інсцэнізацыі праблем і іхнага вырашэньня, мэтадаў дасьледаваньня, пануючых на працягу пэўнага часу ў навуковай супольнасьці.

Навуковая парадыгма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Навуковая парадыгма

Гэтае паняцьце, у сучасным сэнсе слова, уведзенае амэрыканскім фізыкам і гісторыкам навукі Томасам Кунам, які вылучаў чатыры этапы ў разьвіцьці навуковай дысцыпліны:

  • перадпарадыгмальны (папярэдні ўсталяваньню парадыгмы);
  • этап панаваньня парадыгмы (так званая «нармальная навука»);
  • этап крызы нармальнай навукі;
  • этап навуковай рэвалюцыі, зьмена парадыгмы, пераход ад адной да іншай.

Паводле Т. Куна, парадыгма — гэта тое, што абʼядноўвае чальцоў навуковае супольнасьці й, наадварот, навуковая супольнасьць складаецца зь людзей, якія прызнаюць пэўную парадыгму. Як правіла, парадыгма фіксуецца ў падручніках, працах навукоўцаў і на шмат гадоў вызначае кола праблем і мэтадаў іх вырашэньня ў той ці іншай галіне навукі, навуковай школе. Да парадыгмы можна аднесьці, напрыклад, погляды Арыстотэля, ньютанаўскаю мэханіку й гэтак далей.

Пад парадыгмамі я маю на ўвазе прызнаныя ўсімі навуковыя дасягненьні, якія на працягу пэўнага часу даюць навуковай супольнасьці мадэль інсцэнізацыі праблем і іх рашэньняў.

<…> Калі я ўводзіў гэты тэрмін, я меў на ўвазе, што некаторыя агульнапрынятыя прыклады фактычнай практыкі навуковых дасьледаваньняў — прыклады, якія ўключаюць закон, тэорыю, іх практычнае прымяненьне й неабходнае абсталяваньне, — усё ў сукупнасьці дае нам мадэлі, зь якіх узьнікаюць канкрэтныя традыцыі навуковага дасьледаваньня.»


— Томас Кун, 1997[3].

Зьмена парадыгмаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Зьмена парадыгмаў

Зьмена парадыгмаў уяўляе сабой навуковую рэвалюцыю альбо эвалюцыйны пераход.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Paradigm | Definition of paradigm in English by Oxford Dictionaries. Oxford Dictionaries | English. Праверана 2017-12-21 г. Архіўная копія ад 2017-12-22 г.
  2. ^ Definition of PARADIGM. www.merriam-webster.com. Праверана 2017-12-21 г. Архіўная копія ад 2017-11-01 г.
  3. ^ Кун, 1977

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Т. Кун. Структура научных революций. — 1977. — 304 с.
  • А. П. Огурцов. Парадигма // Новая философская энциклопедия : в 4 т. / пред. науч.-ред. совета В. С. Стёпин. — 2-е изд., испр. и доп. — М. : Мысль, 2010. — 2816 с.
  • Парадигма научная / В. Н. Порус // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая российская энциклопедия, 2004—2017.