Парлямэнцкія выбары ў Аўганістане 2005 году
18 верасьня 2005 году ў Аўганістане былі праведзеныя выбары ў парлямэнт і мясцовыя ворганы кіравання. Няпоўныя вынікі былі абвешчаныя 9 кастрычніка, канчатковыя ж затрымліваліся ў сувязі з абвінавачваньнямі ў фальсыфікацыі і падведзеныя толькі 12 лістапада.
Зьмест |
Вынікі [рэдагаваць]
Яўка [рэдагаваць]
Яўка выбаршчыкаў ацэньваецца ў 50 %, што значна менш за яўку на выбары прэзыдэнта ў кастрычніку 2004 году. Новая выбарчая сыстэма ў Аўганістане зробленая такім чынам, што выбаршчыкі ў шэрагу выпадкаў ня ведалі, чые інтарэсы прадстаўляе той, за каго яны галасавалі.
Найбольшая яўка была ў правінцыях на поўначы краіны, дзе жывуць нацыянальныя меншасьці (Туркмены, Узбекі ды Таджыкі), найменшая (ніжэй за 30%) - у паўднёва-усходім рэгіёне Паштун, дзе найбольшы ўплыў мае рух Талібан. Нечакана нізкай (34%) была яўка і ў сталіцы Аўганістана Кабуле.
Выбарчая сыстэма [рэдагаваць]
Выбарчае права мелі каля дванаццаці мільёнаў выбаршчыкаў. Яны выбіралі кандыдатаў у ніжнюю палату парлямэнта - "Дом людзей", які складаецца з 249 месцаў, і ў 34 мясцовых саветаў. Усе 2,707 кандыдатаў у парлямэнт (328 жанчын і 2,379 мужчынаў) былі беспартыйныя; партыі не прадугледжаныя законам і партыйных сьпісаў проста не было. Гэта выклікала крытыку, бо ў такой сытуацыі параўнаўча малавядомая асоба магла выйграць выбары з такім жа посьпехам, як і вельмі папулярны кандыдат. Гэтаксама і выбаршчыкам было няпроста вызначыць, за каго галасаваць, нягледзячы нават на тое, што некаторыя кандыдаты маглі быць прадстаўнікамі палітычных партый ці падтрымлівацца імі (у тым ліку і матэрыяльна).
Крыніцы [рэдагаваць]
- Joint Electoral Management Body. Тут можна азнаёміцца з вынікамі выбараў (па-ангельску).
Парлямэнцкія выбары ў Аўганістане 2005 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| № | Партыя (блёк) | Месцаў |
| 1 | Беспартыйныя | 249 |