Паўдзенны жах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паўдзе́нны[1] ці паўдзённы[2] жах — стан дыскамфорту й трывогі, які ўзьнікае на піку сонечнай актыўнасьці. Гэтаму спрыяе кантраст традыцыйна пазытыўных фактараў (яркае сонца, сіняе неба, маляўнічая зямля) й прадчуваньне нэгатыўных падзеяў ад чагосьці знаёмага[3][4].

Гэты стан падобны да дэрэалізацыі. Пры паўдзённым жаху колеры вельмі яркія й сакавітыя, яны асьляпляюць, мяшаюць арыентавацца ў прасторы[3].

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўдзённы жах узьнікае калі добра знаёмы час поўдня перастае быць натуральным, усё здаецца нерэальным, выклікае жах, жудасьць (гл. Няроднасьць і Жудасная даліна).

Для гэтага жаху характэрныя:

Апісаньне фэномэну:

Апоўдні ж... роўна апоўдні яшчэ страшней. Агледзіш далягляд. Стаяць у застылым паветры сухія выпарэньні ральляў: то зямля «гарыць», кажуць сяляне. Гарачыя дыханьні зямлі не калыхнуцца. Бязьлітаснае сьвяціла прыбівае да парэпанай, абязьвільготненай глебе кожны ліст, цісьне струменямі цяжкага сьвятла: то небасхіл лье лівень расплаўленага золата. Нават пыл не пыліць, — прыгнятае й яго, пакорлівы, ступнявы прыгнёт. Цяжка й жудасна. У бязвольным жаху маўчыць усё, стомленае, прыціхлае перад магутным Малохам… абы мінула нясьцерпная гадзіна. Пабяжыш — і гоніцца, гоніцца хтосьці. Крыкнуць хочаш — не сьмееш. Ды й ня ты адзін: усё стварэньне сышла ў сябе, усё стварэньне, замёршы, чакае. Здаецца, «нячысьцік паўдзённы» не ласкавей «нячысьціка паўночнага». Не мая гэта містыка. Баюся яе. Ні ўначы, ні днём не расчыніцца душа. І не хацелася б паміраць у гэтыя жудасныя гадзіны.

— Багаслоў Павал Флярэнскі

Паўдзённы жах адбываецца ў часовай прамежак паміж 12:00 і 16:00 гадзінамі. Звычайна тым часам людзі нічым не занятыя й адчуваюць «пустату» й дыскамфорт, які можа выяўляцца ў прадчуваньні кашмару, чагосьці нядобрага[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад карціны з фэномэнам паўдзённага жаху.

Тэрмін быў выяўлены дзякуючы жывапісу мастакоў XIX—XX стагодзьдзяў; на карцінах, якія выклікаюць паўдзённы жах пануе яснае сонечнае надворʼе, шмат пустой прасторы, адчуваецца цішыня, быццам прырода заціхла перад бурай, апантаным кашмарам[5].

Прычыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс магчымых прычынаў зьяўленьня фэномэну[3]:

  • Цеплавы й сонечны ўдар;
  • Ахоўныя інстынкты:
    • адсутнасьць людзей выклікае інстынктыўны непакой: «магчыма гэтае месца ўсё яшчэ небясьпечна»;
  • Лімінальныя прасторы;
  • Дыскамфорт ад сузіраньня звыклых і зразумелых абʼектаў у нязвыклым, «няправільным» стане;
  • Узьдзеяньне інфрагуку.

Прыклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паўдзенны // Практычны беларускі вайсковы слоўнік. Менск: Выйсковая Камісія пры Інбелкульце, 1927. (часткова) — БНТ — Slounik.org, 2003—2023
  2. ^ Крапіва Паўдзённы // Беларуска-расейскі слоўнік. У 3 т. (Больш за 110.000 словаў). Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2012. — 4-е выд., перапрац. і дап. ISBN 978-985-11-0613-0. Пад рэд. А.Лукашанца; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. — Slounik.org, 2003—2023
  3. ^ а б в Фэномэн паўдзённага жаху. (Эксклюзіўнае дасьледаваньне) // Архіў 13-20-44.ru (рас.)
  4. ^ AdMe / Культура / Что такое полуденный ужас, который вы, возможно, испытывали на себе, но не понимали, что с вами происходит. (рас.)
  5. ^ а б «Weiße Weise — Паўднёвы жах — 1 — Паўднёвы жах» на YouTube
  6. ^ Blair Pruitt, 2002 (анг.)
  7. ^ Jack Williams, 2005 (анг.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]