Раўль Кастра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Раўль Мадэст Кастра Рус (гішп. Raúl Castro Ruz, нар. 3 чэрвеня 1931) — брат і паплечнік Фідэля Кастра. Старшыня Дзяржаўнага савета, Савета Міністраў і Вярхоўны галоўнакамандуючы Ўзброенымі Сіламі Кубы з 2008, генэрал арміі, Герой Кубы. Удзельнічаў у кубінскай рэвалюцыі, а затым заняў другое пасьля брата месца ў дзяржаўным і партыйным кіраўніцтве Кубы.