СС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Flag Schutzstaffel.svg

СС (ням. die SS, Schutzstaffeln — «ахоўныя (абарончыя) атрады») — ваенна-палітычная арганізацыя ў Нямеччыне 1930—1940-х гг.

Першапачаткова СС прызначаліся для асабістай аховы Адольфа Гітлера і ўваходзілі ў склад штурмавых атрадаў. З 1934 году СС былі выдзеленыя з штурмавых атрадаў як асобная структура НСДАП і падпарадкоўваліся асабіста Гітлеру і райхсфюрэру СС Генрыху Гімлеру. У сьнежні 1939 колькасьць СС складала 243,6 тыс. чал (у тым ліку ў Агульных СС — 223,6 тыс. чалавек). Зь сьнежня 1934 пачалося стварэньне частак ўзмацненьня СС, якія ў чэрвені 1940 атрымалі найменьне Войскаў СС (да сакавіка 1945 колькасьць асабістага складу Войскаў СС складала 830 тыс. чалавек).

У 1933—1945 ў падпарадкаваньні СС знаходзіліся канцэнтрацыйныя лягеры і лягеры сьмерці, у якіх загінулі мільёны людзей. СС былі асноўным арганізатарам тэрору і зьнішчэньня людзей па расавых прыкметах, палітычных перакананьнях і дзяржаўнай прыналежнасьці як у Нямеччыне, так і ў акупаваных ёю краінах.

СС датычныя да мноства ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці. Нюрнбэрскі трыбунал прызнаў вялікую групу членаў СС злачынцамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]