СУ-4

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
СУ-4

СУ-4 падчас выпрабаваньняў, 1934 год.
Тып Самаходная безадкатная гармата
Краіна паходжаньня СССР
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 1934-1941
Гісторыя вытворчасьці
Вытворчасьць 1934-1937
Адзінак створана 23
Характарыстыкі
Вага 1,5 т
Даўжыня 4600 мм
Шырыня 1630 мм
Вышыня 2210 мм
Экіпаж 4

СУ-4, вядомая таксама як СГК (самаходная гармата Курчэўскага) — савецкая самаходная безадкатная гармата, створаная ў міжваенны перыяд.

Дынамарэактыўная гармата Курчэўскага, зьнятая фінамі з захопленай самаходкі СУ-4 (яна ж СГК) на шасі ГАЗ-ТК.
Панарамны прыцэл гарматы з захопленай самаходкі СУ-4 (яна ж СГК) у хельсінскім музэі.

Асаблівасьці канструкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэханізм навядзеньня складаецца з:

  • вугламернага мэханізму для навядзеньня ў гарызантальнай плоскасьці,
  • мэханізму вуглоў ўзвышэньня для навядзеньня ў вертыкальнай плоскасьці.

У «Апісаньні панарамнай прылады ўзору 1906 г. для 3-дм. палявой хуткастрэльнай гарматы ўзору 1902 году» (выданьне 1909 году, Санкт-Пецярбург) гаворыцца:

…перавагі панарамы перад вугламерам складаюцца ў тым, што ў якой бы кропцы гарызонту ні знаходзілася кропка навядзеньня:

  1. Наводчык не мяняе свайго месца ля гарматы.
  2. Наводчык бачыць кропку навядзеньня павялічанай у 4 разы.
  3. Кропка навядзеньня і перакрыжаваньне знаходзяцца на адной адлегласьці ад вока, чым павялічваецца дакладнасьць навядзеньня.
  4. Пры навядзеньні трэба сумясьціць толькі дзьве кропкі — цэнтр перакрыжаваньня і кропку навядзеньня, гэтым навядзеньне значна скарачаецца.
  5. Ваганьні вока не адбіваюцца на дакладнасьці навядзеньня.
  6. Гарызантальныя вуглы павароту панарамы можна вымяраць з дакладнасьцю да 1/6000 часткі акружнасьці (0,001 дыстанцыі)"…