Сан Томэ (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук


Сан Томэ
Панарама Сан Томэ
Першыя згадкі 1485
Плошча 854 км²
Насельніцтва 56 166
Часавы пас
 - улетку
UTC
+0
Месцазнаходжаньне Сан Томэ

Сан Томэ (па-партугальску: São Tomé) – сталіца і самы вялікі горад краіны Сан Том і Прынсэп. Насельніцтва налічвае каля 56 тыс. чалавек. Назва перакладаецца як “Сьвяты Фама”.

Сан Томэ быў заснаваны партугальцамі ў 1485 годзе. Яны прыплылі сюды ў пошуках месца для вырошчваньня цукару. Месцы, вакол будучага Сан Томэ, знаходзячыся недалёка ад экватара, выдатна да гэтага пасавалі. З суседняга Конга на цукровыя плянтацыі, былі прывезены рабы, у якасьці працоўнай сілы. У цэнтры гораду знаходзіцца выдатны храм XVI стагодзьдзя. Да першых пабудоў адносяць і пабудаваны ў 1575 годзе Форт Сан Сэбасьціян, дзе зараз знаходзіцца Нацыянальны Музэй. У 1599 годзе горад і уся выспа была акупаваная галяндцамі на два дні і на год у 1641 годзе. Горад быў сталіцай калёніі з 1753 года.

Важны порт, Сан Томэ знаходзіцца ў заліве Ана Шавэс у паўночна усходняй частцы выспы Сан Томэ. З іншымі гарадамі выспы (Трындадам, Гуадалупэ і Сантанай) Сан Томэ злучаецца аўтамабільнымі дарогамі. Да цікавых месцаў горада можна аднесьці Прэзыдэнцкі Палац, царкву Фішэрмана. У горадзе ёсьць школы, каледжы і ВНУ, два кірмашы, радыёстанцыя, тэлевізійная станцыя, бальніца і міжнародны аэрапорт.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Сан Томэ (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў