Азначэньне (часьціна сказу): розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў Меткі: Скасаванае Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту |
Няма апісаньня зьменаў Меткі: Скасаванае Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
* недапасаваныя. |
* недапасаваныя. |
||
== Дапасаваныя |
== Дапасаваныя азначэнні == |
||
Дапасаваныя |
Дапасаваныя азначэнні дапасуюцца да назоўнікаў у ліку, родзе й склоне. Такія азначэнні выражаюцца [[прыметнік]]амі, [[Парадкавы лічэбнік|парадкавымі лічэбнікамі]], [[займеньнік]]амі, [[дзеепрыметнік]]амі: ''Я песьні бяру '''свае''' ў дальні паход''. ([[Максім Танк|М. Танк]]). ''Недзе далёка за лугам успыхнулі '''першыя''' зоркі''. (А. Чарнышэвіч). ''Схіляецца долу '''дасьпелае''' жыта''. (К. Буйло). |
||
== Недапасаваныя азначэньні == |
== Недапасаваныя азначэньні == |
Вэрсія ад 12:18, 19 траўня 2024
Азначэ́нне — даданая часьціна сказу, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытаньні «які?, чый?».
Азначэнні бываюць:
- дапасаваныя
- недапасаваныя.
Дапасаваныя азначэнні
Дапасаваныя азначэнні дапасуюцца да назоўнікаў у ліку, родзе й склоне. Такія азначэнні выражаюцца прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, займеньнікамі, дзеепрыметнікамі: Я песьні бяру свае ў дальні паход. (М. Танк). Недзе далёка за лугам успыхнулі першыя зоркі. (А. Чарнышэвіч). Схіляецца долу дасьпелае жыта. (К. Буйло).
Недапасаваныя азначэньні
Недапасаваныя азначэньні зьвязваюцца з азначаемым словам спосабам кіраваньня або прымыканьня. Такія азначэньні выражаюцца ўскоснымі склонамі назоўнікаў і займеньнікаў (з прыназоўнікамі ці бязь іх): Стук дзятла й зязюлі крык сустрэў вясёлае раньне. (А. Куляшоў). Вершы паэта — гэта яго біяграфія. (А. Вялюгін).
Недапасаваныя азначэньні выражаюцца часам нязьменнымі словамі — прыслоўем і неазначальным[a] дзеясловам: Праўда, яго гаворка па-нямецку была нясьмелая. (К. Чорны). Букрэй перадаў па ланцужку каманду спыніцца. (Я. Колас).
Недапапасаваныя азначэньні могуць выражацца непадзельнымі спалучэньнямі:
- спалучэньнем назоўніка ў родным склоне з прыметнікам: Дзе-нідзе паміж травы рдзелася мутна-меднага колеру балотная рудаўка. (З. Бядуля). Да яго зараз жа падбег рухавы чалавек сярэдніх год. (Я. Колас).
- спалучэньнем колькаснага лічэбніка з назоўнікам ва ўскосным склоне: А дарога ў пяць нітак павіваецца, бяжыць. (Я. Колас).
- спалучэньнем назоўніка з прыметнікам ці дзеепрыметнікам: Сяргей Карага бледны, з памутнелымі вачыма, стаяў, прыпёршыся да сьцяны. (Я. Колас). На посьцілцы ляжаў чалавек зь бледным нерухомым тварам (М. Лынькоў).
- спалучэньнем неазначальнага дзеяслова з колькасным прыслоўем: Я вярнуўся дадому з прывычкай многа чытаць. (К. Чорны).
Глядзіце таксама
Заўвагі
- ^ Або па-іншаму інфінітыў