Сура (Каран)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сура (араб. سورة сӯра) — арабскае слова для абазначэньня главы Карана. Каран складаецца з 114 сур, з якіх 86 атрыманы ў Мецы, а 28 — у Мэдыне. Кожная сура складаецца з аятаў (адкрыцьцяў). Колькасць аятаў можа быць ад 3 да 286.
На першы погляд крытэрый разьмяшчэньня сур ў іх даўжыні, наступныя суры як правіла карацейшыя за папярэднія. Аднак гэты прынцып вытрымліваецца не заўсёды.