Сьвятаполк II Мойміравіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сьвятаполк II (па-славацку: Svätopluk, па-чэску: Svatopluk) — правіцель Нітранскага княства ў 894906 гадах, змагаўся за кантроль над усёй Вялікай Маравіяй.

Сьвятаполк II быў другім сынам Сьвятаполка I, князя Вялікай Маравіі. Пасьля сьмерці Сьвятаполка I у 894 годзе новым князем Вялікай Маравіі стаў яго старэйшы сын Моймір II, а Сьвятаполк II атрымаў у валадараньне Нітранскае княства, якое было яе часткай. У 898 годзе Сьвятаполк паўстаў супраць свайго брата і паспрабаваў захапіць уладу над усёй Вялікай Маравіяй. Канфлікт дасягнуў апагею ўзімку 898899 гадоў, калі ў яго ўмяшаліся баварцы. Моймір II перамог баварцаў і ўзяў у палон Сьвятаполка II, але баварцы здолелі вызваліць яго і даставіць ва Ўсходне-Франскае каралеўства.

Сьвятаполк II вярнуўся ў Нітранскае княства ў 901 годзе. Ён, імаверней за ўсё, загінуў у 906 годзе, ваюючы супраць вуграў.