Тальяці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб гораду

Талья́ці (па-расейску: Тольятти) — горад у Расеі, гарадзкая акруга ў складзе Самарскай вобласьці. Насельніцтва 705,5 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1737 годзе.

Горад разьмешчаны ў сярэднім цячэньні ракі Волгі, на яе левым беразе, у 95 км уверх па цячэньні ад Самары.

Сучасны Тальяці — буйны прамысловы і эканамічны цэнтар. Горадаўтваральным прадпрыемствам зьяўляецца ААТ «Аўтаваз». Таксама ў горадзе разьмешчаны аўтамабільны завод кампаніі «GM-АВТОВАЗ» і мноства прадпрыемстваў па вытворчасьці аўтакампанэнтаў і матэрыялаў, буйнейшымі зь якіх зьяўляюцца «Автовазагрегат» і «Вазинтерсервис». Таксама ў горадзе разьмешчаныя заводы цэментавага машынабудаваньня, сударамонтна-механічны, трансфарматарны, супрацьпажарнага абсталяваньня, завод ахоўных пакрыцьцяў і пластмасаў, «Завод тэхналягічнага абсталяваньня». Таксама разьвітыя хімічная галіна і электраэнергетыка.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]