Тузін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Тузін (ад па-француску: douzaine праз па-польску: tuzin[1]) — мера паштучнага ліку аднародных прадметаў, раўняецца 12. Шырока ўжывалася да ўвядзеньня мэтрычнай сыстэмы й ужываецца да гэтага часу пры камплектацыі, напрыклад, сэрвізаў, камплектаў відэльцаў, вялікіх гарнітураў мэблі, якія выпускаюцца амаль заўсёды на 12 або 6 (паўтузіны) пэрсонаў. 12 тузінаў складаюць грос. Піва пакуецца па 6 (паўтузіны), 12 або 24 (2 тузіны) бутэлек (слоікаў). У ЗША прынята купляць яйкі тузінамі. У беларускай мове ёсьць выраз чортаў тузін — ён роўны 13.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.490

Commons-logo.svg  Тузінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў