Тупунгата
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Тупунгата | |
| Вышыня | 6800 м н. у. м. |
|---|---|
| Краіны | Аргентына, Чылі |
| Месцазнаходжаньне | Правінцыя Мэндоза, Аргэнтына |
| Горная сыстэма | Анды |
| Кантынэнт | Паўднёвая Амэрыка |
| Геаграфічныя каардынаты | 33°21′16″ пд. ш. 69°46′07″ з. д. / 33.35444° пд. ш. 69.76861° з. д.Каардынаты: 33°21′16″ пд. ш. 69°46′07″ з. д. / 33.35444° пд. ш. 69.76861° з. д. |
| Першае ўзыходжаньне | 1897 Ст’юарт Вайнэс |
|
Тупунгата на мапе Аргентыны
Тупунгата
|
|
Тупунгата (па-гішпанску: Tupungato) — адна з найвышэйшых гор Паўднёвай Амэрыкі ў горнай сыстэме Цэнтральных Андаў. Адносіцца да тыпу стратавулькану.
Масіў знаходзіцца на мяжы Чылі (сталічны рэгіён Сант’яга) і Аргентыны (правінцыя Мэндоза), у 80 км на ўсход ад Сант’яга-дэ-Чылі й на 100 км на поўдзень ад Аканкагуа, найвышэйшае вяршыні Анд. У межах гары знаходзяцца досыць шмат паселішч. Падняцца на гару можна з усходу, захаду або поўдня. Каля гары знаходзіцца вяршыня Тупунгаціта — дзейны вулькан, апошняе вывяржэньне якога адбылося ў 1987 годзе[1].
Ад назвы вулькана ўтварылася назва аргентынскага дэпартамэнту Тупунгата й вядомы сорт аргентынскага віна.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Global Volcanism Program(анг.)