Тэрыторыя, важная для птушак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Запыт «ТВП» перанакіроўваецца сюды.
Уваход у Quehanna Wild Area — тэрыторыю, важную для птушак.

Тэрыторыя, важная для птушак (ТВП) або Ключавая арніталягічная тэрыторыя (КАТ) — мясцовасьць, якая сусьветная прызнаная жыцьцёва важным месцапражываньнем для захаваньня птушыных папуляцыяў. Ва ўсім сьвеце больш за 13 000 ТВП[1]. Іхнім вызначэньнем займаецца BirdLife International.

Часта ТВП уваходзяць у ахоўную тэрыторыю пэўнае краіны, і ў такім разе яны ахоўваюцца нацыянальным заканадаўствам. Аднак звычайна яны даволі маленькія для арганізацыі ахоўнай тэрыторыі, і статус аховы такіх зонаў залежыць ад пэўнае краіны. Юрыдычнае прызнаньне і абарона ТВП, якія не знаходзяцца ў рамках існуючых ахоўных раёнаў, вагаецца ў розных краінах. Некаторыя краіны маюць нацыянальныя стратэгіі захаваньня ТВП, тады як у іншых краінах абарона цалкам адсутнічае[2].

Беларусь далучылася да праграмы ТВП у 1996 годзе. Цяпер у Беларусі налічваецца 49 ТВП. Большасьць зь іх — водна-балотныя ўгодзьдзі.

Крытэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ТВП вызначаюцца паводле міжнародна ўсталяваных крытэраў. Пэўныя крытэры могуць таксама ўсталёўвацца рэгіянальнымі і нацыянальнымі арганізацыямі. Для ўключэньня ў сьпіс тэрыторыя павінна адпавядаць прынамсі аднаму з наступных крытэраў:

  • A1. Віды пад пагрозай глябальнага зьнікненьня

Мясцовасьць, у якой пэўна ці верагодна існуе папуляцыя відаў, занесеных у Чырвоны сьпіс Міжнароднага саюзу аховы прыроды і прыродных багацьцяў як крытычныя віды, віды пад пагрозаю выміраньня або ўразьлівыя. Пастаянная прысутнасьць на тэрыторыі відаў з першых двух катэгорыяў, незалежна ад велічыні папуляцыі, дастатковая для яе аднясеньня да ТВП. У выпадку ўразьлівых відаў патрэбная наяўнасьць пэўнае парогавае колькасьці відаў.

  • A2. Віды абмежаванага рэгіёну
    • Павінна забясьпечвацца пэўная колькасьць птушак аднаго віду ці наяўнасьці некалькіх відаў з абмежаваным арэалам
  • A3. Віды абмежаванага біёму
    • Месца павінна забясьпечваць наяўнасьць шматлікіх відаў, характэрных для пэўнага біёму
  • A4. Супольнасьці
    • i. Крытэр адносіцца да «вадаплаўных» відаў, якія вызначаны працай Дэланея і Скота ў 2002 годзе[3], як гэта вызначана крытэрам 6 Рамсарскай канвэнцыі для вызначэньня водна-балотных надзелаў, якія маюць міжнароднае значэньне.
    • ii. Уключае ў сябе віды марскіх птушак, не ахопленых працай Дэланея і Скота. Колькасныя зьвесткі ўзятыя з розных апублікаваных і неапублікаваных крыніц.
    • iii. Крытэр узяты па ўзору крытэра 5 з Рамсарскай канвэнцыі для вызначэньня водна-балотных надзелаў, якія маюць міжнароднае значэньне. Крытэр выкарыстоўваецца, калі колькасныя зьвесткі зьяўляюцца дастаткова добрымі, каб дазволіць прымяненьне A4i і A4ii.
    • iv. Месца вядома ці меркавана перавышае парогавыя ўзроўні набору мігруючых відаў на вузкіх участках[4].

Сьпіс ТВП на тэрыторыі Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тэрыторыі
  2. ^ Important Bird Areas (IBA). In: UNEP-WCMC. 2010. A-Z Guide of Areas of Biodiversity Importance. UNEP-WCMC. Cambridge, UK. www.biodiversityA-Z.org
  3. ^ Delaney and Scott(2002) Waterbird Population Estimates Third Edition, Wetlands International, Wagenigen, The Netherlands
  4. ^ BirdLife International, 2008,Global IBA Criteria, retrieved 2008-9-27

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]