Уладзіслаў Мухамедаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Мухамедаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 1998(1998-01-04)[1] (26 гадоў)
Рост 183 см
Вага 69 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2021 БАТЭ 10 (0)
2019—2020 Смалявічы 28 (3)
2020 Энэргетык-БДУ 3 (1)
2021 Дняпро Магілёў 26 (4)
Зборныя
2016—2017 Беларусь (да 19)[d] 5 (1)
2019 Беларусь (да 21) 2 (0)

Уладзіслаў Мухамедаў (нар. 4 студзеня 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец школы менскага МТЗ-РІПА. Пазьней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2015 годзе пачаў гуляць за дубль барысаўчанаў, 18 ліпеня таго ж году дэбютаваў у камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У гэтым матчы гулялі гульцы дублюючага складу БАТЭ. У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 16 чэрвеня 2017 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Нафтану» (3:0). У 2017 годзе згуляў у двух матчах у Найвышэйшай лізе, а ў сэзоне 2018 году пачаў часьцей прыцягвацца да асноўнай каманды. З жніўня 2018 году на доўгі час выбыў праз траўмы, толькі ў лістападзе таго ж году пачаў зноў зьяўляцца на полі.

У лютым 2019 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[2]. Прапусьціў пачатак сэзону 2019 году, з чэрвеня пачаў гуляць за дубль. У жніўні 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3], дзе спачатку выходзіў на замену, а пазьней замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2020 году вярнуўся ў БАТЭ[4], аднак неўзабаве зноў пачаў трэнавацца з смалявіцкай камандай. У лютым 2020 году арэнда была падоўжаная на сэзон 2020 году[5].

У ліпені 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Энэргетыка-БДУ»[6], аднак ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Гуляў пераважна за дубль, у галоўнай камандзе толькі тройчы выйшаў на замену. У сьнежні 2020 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[7]. У студзені 2021 году трэнаваўся з магілёўскім «Дняпром», і ў лютым афіцыйна далучыўся да каманды на правах арэнды[8]. Спачатку пераважна выходзіў на замену, а пазьней пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў магілёўскі клюб[9].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2016—2017 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 14 лістапада 2019 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Славаччыны (0:3). 19 лістапада таго ж году выйшаў на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Гібральтару (2:0), але больш у зборную не прыцягваўся.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2017 Найвышэйшая ліга 2 0
2018 Найвышэйшая ліга 8 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]