Унебаўзяцьце Найсьвяцейшай Панны Марыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Унебаўзяцьце Найсьвяцейшай Панны Марыі — догмат у Каталіцкім Касьцёле, які сьцьвярджае аб тым, што Панна Марыя напрыканцы жыцьця з душой і целам была ўзята ў рай. Гэтае старажытнае хрысьціянскае перакананьне было абвешчана ў якасьці дагмату папам рымскім Піюсам ХІІ у 1950 г. У праваслаўі гэтае пераканьне не аформілася ў дагмат, але многія праваслаўныя лічаць, што Панна Марыя ў канцы жыцьця «заснула» («усьпеньне») і была ўзята ў рай. Узяцьце Марыі на неба адзначаецца як асобнае сьвята 15 жніўня па новым стылі.