Унутраная энэргія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Тэрмадынамічныя патэнцыялы |
|---|
| Файл:Thermodynamics navigation image.svg |
| Артыкул зьяўляецца часткай сэрыі «Тэрмадынаміка». |
| Унутраная энэргія |
| Энтальпія |
| Вольная энэргія Гельмгольца |
| Энэргія Гібса |
| Вялікі тэрмадынамічны патэнцыял (Ω) |
| Разьдзелы тэрмадынамікі |
| Пачаткі тэрмадынамікі |
| Раўнаньне стану |
| Тэрмадынамічныя велічыні |
| Тэрмадынамічныя патэнцыялы |
| Тэрмадынамічныя цыклы |
| Фазавыя пераходы |
| рэдагаваць |
Унутраная энэргія цела (пазначаецца як E або U) — поўная энэргія гэтага цела за вылікам кінэтычнай энэргіі цела як цэлага і патэнцыйнай энэргіі цела ў вонкавым полі сіл. Такім чынам, унутраная энэргія складаецца з кінэтычнай энэргіі хаатычнага руху малекул, патэнцыйнай энэргіі ўзаемадзеяньня паміж імі і ўнутрымалекулярнай энэргіі.
Унутраная энэргія цела — энэргія руху і ўзаемадзеяньні часьціц, зь якіх складаецца цела.
Або:
Унутраная энэргія цела — гэта сумарная кінэтычная энэргія руху малекул цела і патэнцыйная энэргія іх узаемадзеяньня.
Унутраная энэргія зьяўляецца адназначнай функцыяй стану сыстэмы. Гэта азначае, што кожны раз, калі сыстэма апыняецца ў дадзеным стане, яе ўнутраная энэргія прымае ўласьцівае гэтаму стану значэньне, незалежна ад перадгісторыі сыстэмы. Такім чынам, зьмена ўнутранай энэргіі пры пераходзе з аднаго стану ў іншы будзе заўсёды роўна рознасьці значэньняў у гэтых станах, незалежна ад шляху, па якім зьдзяйсьняўся пераход.
Унутраную энэргію цела нельга вымераць напроста. Можна вызначыць толькі зьмену ўнутранай энэргіі:
дзе
Для квазыстатычных працэсаў выконваецца наступныя суадносіны:
дзе
— тэмпэратура, вымераная ў кэльвінах
— энтрапія, вымераная ў джоўлях/кэльвін
— ціск, вымераны ў паскалях
— хімічны патэнцыял
— колькасць часьціц у сыстэме

—
— 

