Энтальпія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Энтальпі́я, цеплазьмест (па-старажытнагрэцку: ἐνθάλπω [enthálpō] — «награю») — поўная энэргія сыстэмы, у дадзеным выпадку такая энэргія, якую магчыма цалкам перавесьці ў цеплыню.

Гісторыя зьяўленьня азначэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самыя раньнія працы, зьвязаныя з гэтай велічынёй, зьявіліся ў 1875 годзе, калі Джазая Гібз увёў «цепллавую функцыю сталага ціску». Аднак Гібз не карыстаўся словам «энтальпія» ў сваіх працах. Само слова «энтальпія» упершыню зьяўляецца ў навуковай літаратуры ў 1909 годзе ў публікацыі Дж. Дальтона (анг. J. P. Dalton), паводле якой, насамрэч, гэтае слова ўпершыню выкарыстаў Гайке Камэрлінг-Онэс[1].

Пазначэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу многіх гадоў для пазначэньня энтальпіі выкарыстоўваліся розныя знакі. У 1922 годзе А. Портэр прапанаваў сымбаль H (ад анг. heat content — цеплазьмест) як агульнапрыняты стандарт, які выкарыстоўваецца і па сёньняшні дзень[1]. У тэрмадынаміцы таксама шырока карыстаюцца пазначэньнем энтальпіі празь літару I.

Памернасьць энтальпіі ў Міжнароднай сыстэме адзінак СІ — джоўль.

Фізычны сэнс энтальпіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Энтальпія складаецца з сумы нутранай энэргіі і здабытку ціску на аб’ём.

H=U+pV

Энтальпія зьяўляецца экстэнсіўнай велічынёй (залежыць ад масы і аб’ёму сыстэмы), то бок ёй уласьцівая адытыўнасьць. Каб зрабіць яе інтэнсіўнай велічынёю, трэба падзяліць ейнае абсалютнае значэньне на масу цела:

u = \frac {U}{m} \, ; \quad h =\frac {H}{m} \, ; \quad v =\frac {V}{m}

Тады на адзінку масы рэчыва [Дж/кг] формула для энтальпіі будзе мець выгляд:

h=u+pv

дзе

Зьмяненьне энтальпіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На практыцы, у асноўным, разьлічваюць толькі зьмяненьне энтальпіі каб, напрыклад, вызначыць страты энэргіі. Зьмяненьне энтальпіі ў дыфэрэнцыяльнай форме:

\mathrm dH = \mathrm dU + d(p  V) = T  dS - p  dV + p  dV + V  dp = T  dS + V dp

Энтальпія ёсьць функцыя стану сыстэмы — яе зьмяненьне не залежыць ад спосабу пераходу ў выніковы стан сыстэмы з пачатковага.

У ізабарным працэсе (p=const) зьмяненьне энтальпіі тоесна колькасьці цеплыні, перададзенай сыстэме, тады раўнаньне прымае выгляд:

 dH=dQ = TdS

Менавіта таму энтальпію яшчэ называюць цеплавой функцыяй.

Пры сталым ціску энтальпію таксама выражаюць празь цеплаёмістасьць цела:

 dH = C_p dT \,

ці

 dH = c_p m dT \,

дзе:

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Howard, Irmgard K. H Is for Enthalpy, Journal of Chemical Education, vol. 79, Issue 6, p.697 (анг.)
  • Бурдаков В. П. Термодинамика — Москва: Дрофа, 2009., ч.1., 479 с.
  • Ишлинский А. Ю. Новый политехнический словарь- Москва: Большая Российская энциклопедия, 2000.,671 с.