Хамэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Hammer-on (анг. hammer-on — «набіваць») узыходнае легата — прыём гульні на струнных прыладах, асабліва на гітары, які складаецца ў выманьне гуку шляхам удару пальцам левай рукі па струне. Hammer-on забясьпечвае пераход ад адной ноты да іншай — больш высокай ноты. Назва паходзіць ад ангельскага слова Hammer, якое пазначае «малаток». Сутнасьць гэтага прыёму ў наступным: адзін палец (паказальны ці сярэдні) ставіцца на адзін лад, мэдыятарам удараюць па струне, а потым другі палец (сярэдні, безназоўны ці мезенец) ударае па другім ладзе.