Хачу дамоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Хачу дамоў»
Вокладка альбому «Хачу дамоў». «Дразды». 2023
Альбом гурта «Дразды»
Выдадзены 7 красавіка 2023
Жанр поп-музыка
Працягласьць 31:29
Выдавец «Мэдыякуб» (Кіпр)
Прадусар Віталь Карпанаў
Храналёгія гурта «Дразды»
«Канцэрт у Сябрах»
(2021)
«Хачу дамоў»
(2023)
«Беларусь, ты — мая»
(2023)

«Хачу дамоў» — музычны альбом гурта «Дразды» 2023 году.

Стаў першым беларускамоўным альбомам гурта. Словы і музыку да ўсіх 9 песьняў напісаў сьпявак Віталь Карпанаў. Музыку выконвалі: Ільля Немыцька (баян), Сяргей Кісялёў (бас-гітара), Андрэй Маўрын (ударныя), Раман Гарбацкі (электрагітара) і Фёдар Шахлевіч (пэркусія). У прадмове адзначалася: «Мы вырасьлі і адчулі, што нам катастрафічна не хапае свайго, беларускага, роднага! Нашыя дзеці і нашыя пастарэлыя бацькі натхнілі нас на стварэньне першага беларускамоўнага альбома»[1].

Альбом выйшаў на 4-х музычных парталах ЗША («Амазон»[2], «Спотыфай»[3], «Эпл»[4] і «Ютуб»), на 4-х — у Расеі («Звук»[5], «Мабільныя тэлесыстэмы»[6], «У кантакце»[7] і «Яндэкс»[8]) і на адным — у Францыі («Дызэр»)[9]. Папярэдне, зь 2017-га па 2021 год, 6 зь 9 песьняў выйшлі асобнымі самотнікамі ў выглядзе відэакліпаў, кожны зь якіх набраў сотні тысячаў праглядаў. 17 ліпеня 2013 году песьню «Каханая дзяўчына» ўпершыню выканалі на фэстывалі «Славянскі базар у Віцебску» падчас канцэрту «Начны гіт»[10]. Для вокладкі музычнага альбому скарысталі кадр зь відэакліпа на песьню «Вясковы лавелас».

Відэакліпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 верасьня 2017 году гурт «Дразды» выпусьціў музычны кліп «Вёска», які да 2023 году сабраў 449 тыс. праглядаў[11].

28 кастрычніка 2020 году на кінастудыі «Крок» выдалі відэакліп «Еду я дадому», які да 2023 году набраў 201 тыс. праглядаў[12]. 26 лістапада 2020 году выйшаў кліп «Вясковы лавелас», што сабраў да 2023 году 355 тыс. праглядаў. У здымках бралі ўдзел Аліса Асмалоўская, Кацярына Падгайская і Надзея Воўкава[13]. 30 сьнежня 2020 году выдалі відэакліп на песьню «Зіма, зіма, каляды», які набраў да 2023 году 116 тыс. праглядаў. У яго здымках у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы зноў узялі ўдзел тры акторкі з папярэдняга кліпа[14].

26 сакавіка 2021 году выпусьцілі кліп «Будзе добра», які здымалі ў Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту і да 2023 году займеў 262 тыс. праглядаў[15]. 5 кастрычніка 2021 году выйшаў кліп на песьню «Хата бацькоў», які да 2023 году набраў звыш 2 млн праглядаў[16].

Назва Дата выпуску Рэжысэр Апэратар Мантаж Прадусар
«Вёска» 12 верасьня 2017 Віталь Карпанаў Максім Малахаў, Раман Камоцкі Зьміцер Бялінскі
«Еду я дадому» 28 кастрычніка 2020 Георгі Бізюк Яўген Саламонаў, Раман Жыгалаў Улад Галалобаў Віктар Доўгуль
«Вясковы лавелас» 16 лістапада 2020 Віталь Карпанаў Уладзіслава Марыневіч, Генадзь Чалей, Максім Малахаў Аляксандар Кацяшоў
«Зіма, зіма, каляды» 30 сьнежня 2020 Віталь Карпанаў Генадзь Чалей Аляксандар Кацяшоў Максім Восіпаў
«Будзе добра» 26 сакавіка 2021 Віталь Карпанаў Уладзіслава Марыневіч Аляксандар Кацяшоў Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш
«Хата бацькоў» 5 кастрычніка 2021 Віталь Карпанаў Уладзіслава Марыневіч Аляксандар Кацяшоў Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш

Песьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віталь Карпанаў зьяўляецца аўтарам усіх песень. 

«Хачу дамоў»
Назва Працягласьць
1. «Хачу дамоў»   3:10
2. «Хата бацькоў»   4:15
3. «Вёска»   4:03
4. «Еду я дадому»   3:36
5. «Будзе добра»   3:11
6. «Вясна»   3:18
7. «Каханая дзяўчына»   2:50
8. «Вясковы лавелас»   3:03
9. «Зіма, зіма, каляды»   3:59
31:29

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гурт «Дразды». «Хачу дамоў». Беларускія песьні // Відэахостынг «Ютуб», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  2. ^ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Амазон» (ЗША), 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  3. ^ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Спотыфай», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  4. ^ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Эпл», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  5. ^ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Звук», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  6. ^ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Мабільныя тэлесыстэмы», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  7. ^ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «У кантакце», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  8. ^ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Яндэкс», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  9. ^ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Дызэр», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
  10. ^ Гурт «Дразды». «Каханая дзяўчына» (Славянскі базар 2013) // Відэахостынг «Ютуб», 18 ліпеня 2013 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
  11. ^ Гурт «Дразды». «Вёска» (афіцыйнае відэа) // Відэахостынг «Ютуб», 12 верасьня 2017 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
  12. ^ Гурт «Дразды». «Еду я дадому» (афіцыйнае відэа) // Відэахостынг «Ютуб», 28 кастрычніка 2020 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
  13. ^ Гурт «Дразды». «Вясковы лавелас» (прэм'ера кліпа 2020) // Відэахостынг «Ютуб», 26 лістапада 2020 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
  14. ^ Гурт «Дразды». «Зіма, зіма, каляды» (відэа пад настрой) // Відэахостынг «Ютуб», 30 сьнежня 2020 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
  15. ^ Гурт «Дразды». «Будзе добра» (прэм'ера 2021) // Відэахостынг «Ютуб», 26 сакавіка 2021 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
  16. ^ Гурт «Дразды». «Хата бацькоў» (афіцыйнае відэа) // Відэахостынг «Ютуб», 5 кастрычніка 2021 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.