Барабан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Барабан, таксама бубен — ударны музычны інструмэнт. У залежнасьці ад канструкцыі, адносіцца да мэмбранафонаў або ідыяфонаў. Распаўсюджаны ў большасьці народаў.
Мэмбранныя барабаны складаюцца з пустога корпуса-рэзанатара пэўнай формы або рамы, на якія нацягнутыя скураныя або плястыкавыя мэмбраны. Адносная вышыня гуку можа рэгулявацца ступеньню нацягненьня мэмбранаў.
Шчылінная барабаны маюць іншую канструкцыю, без мэмбранаў.
Корпус барабана робіцца з драўніны, мэталу (сталі, латуні), акрылавага плястыку[1], або нават з гліны[2].
Гук атрымліваюць ударам па мэмбране драўлянай калатушкай зь мяккай канцавінай, палачкай, рукамі, а часам і церцем[3].
Для выкарыстаньня адначасова некалькіх інструмэнтаў барабаны зьбіраюцца ва ўдарную ўстаноўку.
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць]
- ^ «Анатомия» строения кадушки(рас.)
- ^ Напрыклад, мрыданга
- ^ Гл. фрыкцыйны барабан