Беларусь, ты — мая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Беларусь, ты — мая»
Вокладка альбому «Беларусь, ты — мая». «Дразды». 2023
Альбом гурта «Дразды»
Выдадзены 25 жніўня 2023
Жанр поп-музыка
Працягласьць 40:11
Прадусар Віталь Карпанаў
Храналёгія гурта «Дразды»
«Хачу дамоў»
(2023)
«Беларусь, ты — мая»
(2023)

«Белару́сь, ты — мая́» — 2-і беларускамоўны альбом гурта «Дразды» 2023 году.

Быў вынікам 2-гадовай супрацы з паэтам Леанідам Пранчаком, які напісаў вершы да 10 з 11 песьняў альбому. Музыку да ўсіх песьняў і словы апошняй песьні напісаў сьпявак Віталь Карпанаў. Музыку выконвалі: Ільля Немыцька (баян), Сяргей Кісялёў (бас-гітара), Андрэй Маўрын (ударныя), Раман Гарбацкі (электрагітара), Фёдар Шахлевіч (пэркусія) і Канстанцін Цеўрызаў (саксафон)[1].

Альбом выйшаў на 4-х музычных парталах ЗША («Амазон»[2], «Спотыфай»[3], «Эпл»[4] і «Ютуб»), на 4-х — у Расеі («Звук»[5], «Мабільныя тэлесыстэмы»[6], «У кантакце»[7] і «Яндэкс»[8]) і на адным — у Францыі («Дызэр»)[9]. Зь 2021-га па 2023 год 9 з 11 песьняў альбому выйшлі асобнымі самотнікамі ў выглядзе відэакліпаў, большасьць зь якіх набрала звыш 100 тысячаў праглядаў. Да канца кастрычніка 2023 году гурт зладзіў 140 канцэртаў ва ўсіх гарадах Беларусі ў рамках прэзэнтацыі альбому. Першыя 95 канцэртаў да чэрвеня 2023 году наведалі звыш 70 000 чалавек.

Відэакліпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 сьнежня 2021 году гурт «Дразды» выпусьціў музычны кліп «Беларускі Дзед Мароз»[10].

22 чэрвеня 2022 году выдалі кліп «Сланечнік», якая да 2023 году займеў 810 тыс. праглядаў[11]. 12 жніўня 2022 году выйшаў музычны кліп «Беларуская мова», які сабраў 210 тыс. праглядаў да 2023 году. Здымкі праходзілі на сядзібе «Белыя лугі» ў Ціневічах (Карэліцкі раён). Ролі ў кліпе выконвалі акторкі Арына Варапаева і Алена Дземідовіч, а таксама актор Раман Нагорны. Мастаком-пастаноўнікам выступіў Дзьмітры Герт[12]. 27 жніўня 2022 году выпусьцілі кліп «Бацькава булка», што да 2023 году набраў звыш 100 тыс. праглядаў[13]. 29 кастрычніка 2022 году выйшаў кліп «Мама», што сабраў 316 тыс. праглядаў да 2023 году[14]. 22 лістапада 2022 году гурт выпусьціў відэакліп «Вярба», які таксама здымалі на сядзібе «Белыя лугі» ў Ціневічах[15].

2 чэрвеня 2023 году абнародавалі кліп «Радзіма — гэта», што да выхаду альбому назьбіраў звыш 102 тыс. праглядаў[16]. На наступны дзень пасьля выхаду альбому, 26 жніўня 2023 году выпусьцілі музычны відэакліп «Зоркі». У яго здымках узялі ўдзел Дар’я Герман, Марыя Аляксандрава і Раман Нагорны, а таксама шоў-балет «Фэерыя» пад кіраўніцтвам харэографа Аляксея Кісялёва[17]. 24 верасьня 2023 году выдалі кліп «Апошні танец»[18].

Назва Дата выпуску Рэжысэр Апэратар Мантаж Прадусар
«Беларускі Дзед Мароз» 29 сьнежня 2021 Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш
«Сланечнік» 22 чэрвеня 2022 Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш
«Беларуская мова» 12 жніўня 2022 Ганна Герт Аляксандар Вавілаў Ігар Курбанаў Любоў Вавілава
«Бацькава булка» 27 жніўжня 2022 Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш
«Мама» 29 кастрычніка 2022 Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш
«Вярба» 22 лістапада 2022 Ганна Герт Аляксандар Вавілаў Любоў Вавілава
«Радзіма — гэта» 2 чэрвеня 2023 Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш
«Зоркі» 26 жніўня 2023 Ганна Герт Аляксандар Лукашкоў Ігар Курбанаў Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш
«Апошні танец» 24 верасьня 2023

Канцэрты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 8 чэрвеня 2023 году, калі адбылося выступленьне ў Барысаве, гурт «Дразды» зладзіў 95 канцэртаў у рамках штодзённага туру «Хата бацькоў» па гарадах Беларусі для прэзэнтацыі альбому «Беларусь, ты — мая». Гэтыя канцэрты наведала звыш 70 000 чалавек. У некаторых буйных гарадах далі па 2—3 канцэрты[19]. Пасьля 2-й часткі туру ўвосень да 21 кастрычніка 2023 году, калі правялі выступленьне ў Мірскім замку, гурт зладзіў 140 канцэртаў[20].

Песьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтарам усёй музыкі зьяўляецца Віталь Карпанаў.

«Беларусь, ты — мая»
НазваСловы Працягласьць
1. «Зоркі»  Леанід Пранчак 4:05
2. «Вярба»  Леанід Пранчак 3:44
3. «Мама»  Леанід Пранчак 4:10
4. «Сланечнік»  Леанід Пранчак 3:31
5. «Радзіма — гэта»  Леанід Пранчак 3:34
6. «Беларусь, ты — мая»  Леанід Пранчак 3:53
7. «Беларуская мова»  Леанід Пранчак 3:39
8. «Бацькава булка»  Леанід Пранчак 2:50
9. «Апошні танец»  Леанід Пранчак 2:59
10. «Беларускі Дзед Мароз»  Леанід Пранчак 3:28
11. «Хата бацькоў»  Віталь Карпанаў 4:18
40:11

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гурт «Дразды». Альбом «Беларусь ты — мая» // Відэахостынг «Ютуб», 15 верасьня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  2. ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Амазон» (ЗША), 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  3. ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Спотыфай», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  4. ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Эпл», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  5. ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Звук», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  6. ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Мабільныя тэлесыстэмы», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  7. ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «У кантакце», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  8. ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Яндэкс», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  9. ^ Гурт «Дразды». «Беларусь, ты — мая» (Беларускі альбом) // Музычны партал «Дызэр», 25 жніўня 2023 г. Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  10. ^ Гурт «Дразды». «Беларускі Дзед Мароз» // Відэахостынг «Ютуб», 29 сьнежня 2021 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
  11. ^ Гурт «Дразды». «Сланечнік» (Родны край, прэм’ера 2022) // Відэахостынг «Ютуб», 22 чэрвеня 2022 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
  12. ^ Гурт «Дразды». «Беларуская мова» (Прэм’ера 2022) // Відэахостынг «Ютуб», 12 жніўня 2022 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
  13. ^ Гурт «Дразды». «Бацькава булка» (Водар Айчыны) // Відэахостынг «Ютуб», 27 жніўня 2022 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
  14. ^ Гурт «Дразды». «Мама» (Афіцыйнае відэа) // Відэахостынг «Ютуб», 29 кастрычніка 2022 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
  15. ^ Гурт «Дразды». «Вярба» (афіцыйнае відэа) // Відэахостынг «Ютуб», 22 лістапада 2022 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
  16. ^ Гурт «Дразды». «Радзіма — гэта» (прэм’ера 2023) // Відэахостынг «Ютуб», 2 чэрвеня 2023 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
  17. ^ Гурт «Дразды». «Зоркі» (прэм’ера 2023) // Відэахостынг «Ютуб», 26 жніўня 2023 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
  18. ^ Гурт «Дразды». «Апошні танец» (прэм’ера) // Відэахостынг «Ютуб», 24 верасьня 2023 г. Праверана 25 лістапада 2023 г.
  19. ^ Гурт «Дразды». Тур «Хата бацькоў», канцэрт у Барысаве // Відэахостынг «Ютуб», 8 чэрвеня 2023 г. Праверана 15 студзеня 2024 г.
  20. ^ Гурт «Дразды». Самыя лепшыя «Дразды» ў Міры // Відэахостынг «Ютуб», 21 кастрычніка 2023 г. Праверана 15 студзеня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]