Храздан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хразда́н (па-армянску: Հրազդան, Таксама За́нга) — найбуйнейшая рака Армэніі, левы прыток Аракса (басейн ракі Кура) на мяжы з Турцыяй. Храздан працякае праз усю краіну з поўначы на поўдзень. Даўжыня 141 км, плошча басэйна з басэйнам возера Севан 7310 км², плошча басэйна самога Храздана — 2560 км². Працякае праз сталіцу Армэніі Ерэван. На рацэ разьмешчана гідраэлектрастанцыя.

Храздан выцякае з возера Севан ў яго паўднёва-ўсходняй частцы, непадалёку ад гораду Севан. У вярхоўях рака цячэ па горнай даліне на поўдзень, да Ерэвану. У навакольлі Ерэвану Храздан робіць некалькі крутых згібаў. У нізоўях рака цячэ па Арарацкай раўніне, і нарэшце ўпадае ў Аракс на мяжы з Турцыяй.

Паміж 1932 і 1962 гадамі на рацэ быў узьведзены каскад з шасьці гідраэлектрастанцыяў.