Цацка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ца́цка — прадмет, прызначаны для гульні.
Узнаўляючы рэальныя і ўяўныя прадметы, выявы, цацка служыць мэтам разумовага, маральнага, эстэтычнага і фізычнага выхаваньня. Цацка дапамагае дзіцяці пазнаваць навакольны свет, прывучае яго да мэтанакіраванай, асэнсаванай дзейнасьці, спрыяе разьвіцьцю мысьленьня, памяці, мовы, эмоцый. Цацка шырока выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчай працы з дзецьмі, у прыватнасьці для разьвіцьця дзіцячай, тэхнічнай і мастацкай творчасьці. Тыпы, характар, зьмест і афармленьне цацкі вызначаюцца пэўнымі выхаваўчымі задачамі ў дачыненьні да ўзросту дзяцей з улікам іх разьвіцьця і інтарэсаў. Як творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва цацкі, асабліва нацыянальна-традыцыйныя, выкарыстоўваюцца ў якасьці дэкаратыўных элементаў у сучасным інтэр'еры.
Зьмест і форма цацкі знаходзяцца ў непасрэднай сувязі з сацыяльным ладам грамадзтва, з узроўнем яго культуры.
Таксама, цацкі дазваляюць болей натуральна арганізаваць зносіны дзіцяці з бацькамі, што зьяўляецца ў сучасным сьвеце актуальнай праблемай.
[рэдагаваць] Музэі цацак
У шматлікіх краінах адчыненыя музэі цацак. Першы ў сьвеце Нямецкі музэй цацкі быў створаны ў 1901 годзе ў Зонэбергу.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Цацка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў