Чалавекалеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чалавекалеў

Чалавекалеў (па-нямецку: Löwenmensch) — статуя істоты з чалавечым целам і ільвінай галавою, знойдзеная археолягамі ў Нямеччыне. Зробленая зь біўня маманта, статуя лічыцца адной з самых старажытных вядомых скульптураў ў сьвеце і самай старажытнай зааморфавай скульптурай.[1][2] Навукоўцы мяркуюць, што фігура магчыма уяўляе сабой боства і зьяўлялася прадметам рэлігійнага ўшанаваньня.[3][4] Пасьля правядзеньня радыёвугляроднага аналізу ўзрост чалавекальва быў вызначаны ў 32 тысячы гадоў.[5][6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Lion man «These figures carved with stone tools out of mammoth ivory represent the worldwide eldest objects of mobile art».
  2. ^ Lionheaded Figurine «The lionheaded figurine is one of the oldest human sculptures of the World.»
  3. ^ Lion man «The fantastic creature of the lion man represents a unique relic which refers to the intellectual and religious state of mind of the humans during the last ice age.»
  4. ^ Lionheaded Figurine «Hahn interpreted this to be a rare evidence of the mystic-religious imagining of the people of Old Stone Age.»
  5. ^ Lionheaded Figurine Праверана 2008-04-07 г.
  6. ^ Rex Dalton (2004-01-01) Lion Man Oldest Statue «The artefacts - including a figurine depicting a Lowenmensch ('lion man') - have been carbon-dated to around 30,000 years ago, when some of the earliest known relatives of modern humans populated Europe».. VNN World. Праверана 2008-04-07 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]