Эйндговэн
| Эйндговэн | |||||
| Eindhoven | |||||
|
|||||
| Мэр: | R. van Gijzel | ||||
| Плошча: | 88,84 км² | ||||
| Насельніцтва (2008) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
212,141 2,377 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°26′ пн. ш. 5°28′ у. д. / 51.433° пн. ш. 5.467° у. д.Каардынаты: 51°26′ пн. ш. 5°28′ у. д. / 51.433° пн. ш. 5.467° у. д. | ||||
|
Эйндговэн на мапе Нідэрляндаў
Эйндговэн
|
|||||
| http://www.eindhoven.eu/ | |||||
Эйндговэн (па-нідэрляндзку: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрляндаў, найбуйнейшы горад правінцыі Паўночны Брабант. У горадзе знаходзіцца мноства прадпрыемстваў, зьвязаных з высокімі тэхналёгіямі і інфарматыкай, напрыклад Філіпс. Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — шматразовым чэмпіёнам Нідэрляндаў.
[рэдагаваць] Гісторыя
Пісьмовая гісторыя горада пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Хендрык I Брабанцкі дараваў правы горада Эйндговэну, невялікаму мястэчку на скрыжаваньні рэк Домэл і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных валам. Побач зь сьценамі горада стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы кірмаш, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў развіцьці горада адыграла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галяндыі у Льеж.
Буйнамаштабныя бамбаваньні падчас Другой Сусьветнай вайны разбурылі значную частку горада, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасьля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасьляваенны пэрыяд усё больш разьвіваліся электронныя і інжынэрныя галіны, у той час як традыцыйная вытворчасьць тытуню і тканін марнела і канчаткова зьнікла ў сямідзесятыя гады. У сямідзесятыя, васьмідзесятыя і дзевяностыя гады было пабудавана шмат жыльля ў паўночных раёнах горада Вунсэл-Зуід і Вунсэл-Нурд, і ў выніку Эйндговэн стаў пятым па колькасьці насельніцтва горадам Нідэрляндаў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Эйндговэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў