Citroën C5

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Citroën C5
Citroën C5 на Geneva MotorShow-2013
Вытворца Citroën
Гады вытворчасьці з 2001
Зборка
Папярэднік Citroën Xantia
Кляса Вялікі сямейны аўтамабіль
Кузаў
Кампанаваньне пярэднерухавы, пярэднепрывадны
Плятформа PSA PF3
Падобныя

Citroën C5 (па-беларуску: Сытраэ́н Ц5) — сямейны легкавік францускага вытворцы Citroën, які выпускаецца з 2001. З 2008 у вытворчасьць запушчанае другое пакаленьне. У мадэльным шэрагу Citroën C5 замяніў мадэль Xantia ў клясе вялікіх сямейных аўтамабіляў.

Адзіны аўтамабіль у сваёй цэнавай катэгорыі з гідрапнэўматычнай падвескай Hydractive III+, што забясьпечвае ягоныя высокія адзнакі ў галіне выгодаў. У таньнейшых камплектацыях усталёўваецца спружынная падвеска Макфэрсана.

Першае пакаленьне (2001—2008)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае пакаленьне
Citroën C5 I
Вытворца Citroën
Гады вытворчасьці 2001—2008
Кузаў
Кампанаваньне пярэднерухавы, пярэднепрывадны
Плятформа PSA PF3
Рухавік
  • 1.8 L I4
  • 2.0 L I4
  • 3.0 L V6
  • 1.6 L Дызэль I4
  • 2.0 L Дызэль I4
  • 2.2 L Дызэль I4
Даўжыня 4745 мм (хэтчбэк)
4839 мм (унівэрсал)
Вышыня 1476 мм (хэтчбэк)
1511 мм (унівэрсал)
Падобныя

Дэбют Citroën C5 адбыўся на Парыскім аўтасалёне 2001 року. У мадэльным шэрагу кампаніі замяніў мадэль Xantia. C5 першага пакаленьня выпускаўся 5-цідзьверным з кузавамі хэтчбэк ды ўнівэрсал. Рухавікі 1.8 і 2.0-літровыя чатырохцыліндравыя і 3.0-літровы V6 бэнзінавыя, а таксама 1.6, 2.0 і 2.2-літровыя дызэльныя з наўпроставым упырскам.

C5 рэалізаваў ідэю далейшага разьвіцьця фірмовай гідрапнэўматычнае падвескі, цяпер званай Hydractive III. Асноўным новаўвядзеньнем у гэтай сыстэме было выкарыстаньне электронных сэнсараў замест мэханічных карэктараў вышыні, якія выкарыстоўваліся ва ўсіх ранейшых гідрапнэўматычных аўтамабілях. Гэта дазволіла кампутару падвескі аўтаматычна кантраляваць вышыню язды: на высокай хуткасьці падвеска зьніжалася дзеля зьмяншэньня аэрадынамічнага супраціву, а на маленькай хуткасьці на разьбітых дарогах павялічваўся дарожны прасьвет. Было пакінутае й ручное кіраваньне вышынёю падвескі, аднак прыярытэт у выбары становішча аддаецца кампутару ў выпадку, калі хуткасьць руху не адпавядае абранай пазыцыі падвескі.

У гэтай мадэлі вытворца ўпершыню зрабіў незалежнымі адна ад адной тармазную сыстэму і падвеску: гідраўлічная помпа сілкуецца не ад рухавіку, а ад акумулятара.

У 2004 року C5 атрымаў значную перапрацоўку зьнешняга выгляду дзеля набліжэньня да выгляду Citroën C4. Хэтчбэк быў падоўжаны з 4618 мм да 4745 мм, а ўнівэрсал з 4755 мм да 4840 мм. Асноўныя зьмены экстэр’еру закранулі пярэднюю частку кузаву, дзе зьявіўся новы капот, бампэр, крата радыятару, фары. Таксама ў гэтай вэрсіі фары сталі паваротнымі ў бок руху аўтамабіля.

Citroën C5 у вэрсіі 2004 року
Рухавік Аб’ём Магутнасьць Круцельны момант Макс. хуткасьць 0-100 км/г
1.8 L EW7 I4 1749 см³ 85 кВ (113 к. с.) @ 5500 анх 160 Н·м @ 4000 анх 196 км/г 11,1
1.8 L EW7 I4 1749 см³ 85 кВ (113 к. с.) @ 5500 анх 160 Н·м @ 4000 анх 196 км/г 11,3
2.0 L EW10 I4 1997 см³ 100 кВ (134 к. с.) @ 6000 анх 190 Н·м @ 4100 анх 208 км/г 9,8
2.0 L EW10 I4 HPI 1997 см³ 100 кВ (140 к. с.) @ 6000 анх 192 Н·м @ 4000 анх 209 км/г 9,6
2.0 L EW10 I4 VVT 1997 см³ 100 кВ (140 к. с.) @ 6000 анх 200 Н·м @ 4000 анх 210 км/г 9,1
3.0 L ES9 V6 2946 см³ 152 кВ (204 к. с.) @ 6000 анх 285 Н·м @ 3750 анх 232 км/г 9,7
3.0 L ES9 V6 VVT 2946 см³ 155 кВ (211 к. с.) 230 км/г 8,6
1.6 L DV6 HDi diesel I4 1560 см³ 80 кВ (108 к. с.) @ 4000 анх 240 Н·м @ 1750 анх 190 км/г 11,3
2.0 L DW10 HDi diesel I4 1997 см³ 66 кВ (89 к. с.) @ 4000 анх 205 Н·м @ 1900 анх 180 км/г 13,1
2.0 L DW10 HDi diesel I4 1997 см³ 80 кВ (108 к. с.) @ 4000 анх 250 Н·м @ 1750 анх 192 км/г 11,3
2.0 L DW10 HDi diesel I4 1997 см³ 100 кВ (134 к. с.) @ 4000 анх 320 Н·м @ 2000 анх 204 км/г 9,8
2.2 L DW12 HDi diesel I4 2179 см³ 98 кВ (131 к. с.) @ 4000 анх 314 Н·м @ 2000 анх 204 км/г 10,5
2.2 L DW12 HDi diesel I4 2179 см³ 130 кВ (170 к. с.) @ 4000 анх 400 Н·м @ 1750 анх 222 км/г 8,5


Другое пакаленьне (з 2008)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другое пакаленьне
Citroën C5 II
Вытворца Citroën
Гады вытворчасьці з 2008
Кузаў
Рухавік
  • 1.6 L I4
  • 1.8 L I4
  • 2.0 L I4
  • 3.0 L V6
  • 1.6 L Дызэль I4
  • 2.0 L Дызэль I4
  • 2.2 L Дызэль I4
  • 2.7 L Дызэль V6
  • 3.0 L Дызэль V6
Трансмісія
Колавая база 2814 мм
Даўжыня 4778 мм (сэдан)
4829 мм (унівэрсал)
Шырыня 1852 мм
Вышыня 1455 мм (сэдан)
1471 мм (унівэрсал)
Дызайнэр Domagoj Djukec
Падобныя Peugeot 508

У кастрычніку 2007 быў прадстаўлены Citroën C5 новага пакаленьня, які зьмяніў форму кузаву з хэтчбэку на звычайны трохсэкцыйны салён аэрадынамічнай формы. Зьявілася пэўнае падабенства зь нямецкімі легкавікамі, за што мадэль часта крытыкуюць прыхільнікі «сапраўднага» Citroën; увагнутае ўнутар задняе шкло (падобна да Citroën CX і Citroën C6); шматгранныя фары; больш абцякальнай стала крата радыятару.

Мадэль выйшла ў продаж у лютым 2008[1], у траўні таго ж року выйшла вэрсія з кузавам ўнівэрсал[1], якая атрымала назву Tourer. Гэтая мадэль атрымала прэмію Аўтамабіль году Ірляндыі-2009 і Найлепшы імпартны легкавік Японіі—2008/09.

Другое пакаленьне C5 даступнае ў варыянтах як са звычайнай, так і з гідрапнэўматычнай падвескаю Hydractive III+. Быў выпушчаны варыянт з рухавіком аб’ёмам 2.7L Ford AJD-V6/PSA DT17 ад Citroën C6, які ў 2009 быў заменены 3-хлітровым з паменшаным спажываньнем і зьменшанай колькасьцю выкідаў[2].

У 2010 адбылася першая мадыфікацыя канфігурацыі C5. 2-хлітровы HDi 140 і 2,2-літровы HDi 173 маторы былі замененыя 2.0L HDi 160 для 6-ступеневай каробкі перадачаў і адпаведны стандарту Euro 5. Аналягічна 2-хлітровы 16V 143-хсільны бэнзінавы рухавік быў заменены на 1.6L THP 155 для 6-ступеневае мэханічнай КПП. У шэраг рухавікоў былі дададзеныя дызэльныя 2.0 HDI 160 і 2.2 HDI 200 і бэнзінавы 1.6 VTI 120. Таксама зазнаў невялікія зьмены зьнешні выгляд: замест лямпаў напальваньня ў фарах дзённага сьвятла зьявіліся сьветладыёдныя сэкцыі.

У ліпені 2012 пасьля чарговых касмэтычных зьменаў C5 займеў больш плаўныя падвойныя «шэўроны» (эмблема вытворцы) ды іншы малюнак 17-цалевых дыскаў.

eTouch[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліку паслугаў па неадкладнай і тэхнічнай дапамозе прысутнічае сэрвіс Citroën eTouch зь віртуальным кіраўніцтвам па эксплюатацыі, дасяжным у сэціве. Акрамя таго, Citroen eTouch абсталяваная GPS-модулем і SIM-карткай без тарыфнага пляну і зь неабмежаваным тэрмінам дзеяньня, што дазваляе ёй дзейнічаць цалкам аўтаномна. На прыстроі толькі дзьве кнопкі — «SOS» для выкліку хуткай дапамогі (яна спрацоўвае аўтаматычна пры ўдары) і «Double Chevron» для званкоў у тэхнічную службу.

Citroën C5 II
Citroën C5 Tourer
Двухмесны канцэпт Citroën C5 Airscape (2007)
Рухавік Аб’ём Магутнасьць Макс. хуткасьць 0-100 км/г Спажываньне
(л/100 км)
Выкід CO2 (g/BIK)
1.8 L I4 1749 см³ 93 кВ (125 к. с.) 201 км/г 11,0 6,57 188/24%
1.6 L I4 1598 см³ 89 кВ (120 к. с.) 188 км/г 12,2 6,2 144/%
2.0 L I4 1997 см³ 104 кВ (140 к. с.) 208 км/г 9,7 7,00 198/26%
1.6 L I4 1598 см³ 115 кВ (154 к. с.) 210 км/г 8,6 6,69 153/?%
3.0 L V6 2946 см³ 157 кВ (211 к. с.) 224 км/г 9,2 10,50 248/?%
1.6 L diesel I4 1560 см³ 81 кВ (109 к. с.) 192 км/г 12,2 4,67 149/19%
1.6 L diesel I4 1560 см³ 81 кВ (109 к. с.) 190 км/г 11,6 4,6 120/?%
2.0 L diesel I4 1997 см³ 101 кВ (136 к. с.) 204 км/г 10,6 4,99 157/21%
2.0 L diesel I4 1997 см³ 104 кВ (140 к. с.) 204 км/г 10,6 5,7 139/?%
2.2 L diesel I4 1997 см³ 149 кВ (200 к. с.) 230 км/г 8,3 5,9 155/?%
2.0 L diesel I4 1997 см³ 120 кВ (161 к. с.) 210 км/г 9,1 5,29 139/?%
2.2 L diesel I4 2179 см³ 127 кВ (170 к. с.) 217 км/г 9,2 5,41 172/24%
2.7 L diesel V6 2720 см³ 155 кВ (208 к. с.) 224 км/г 8,9 7,00 223/34%
3.0 L diesel V6 2992 см³ 179 кВ (240 к. с.) 243 км/г 7,7 6,19 195/30%

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б PSA Annual Report 2012(анг.) Car manufacturers. PSA. Праверана 16 April 2013 г.
  2. ^ Citroën C5 Saloon (08 on): Facts and figures(анг.) // Bauer Automotive Limited Праверана 2009-12-28 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Citroën C5сховішча мультымэдыйных матэрыялаў