Deadmau5

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
deadmau5
Joel Thomas Zimmerman
deadmau5 падчас выступу на фэстывалі Coachella у 2008 годзе
deadmau5 падчас выступу на фэстывалі Coachella у 2008 годзе
Дата нараджэньня 5 студзеня 1981 (33 гады)
Месца нараджэньня Ніягара Фолз (правінцыя Антарыё, Канада)
Гады творчасьці 2005 — дагэтуль
Краіна Канада
Прафэсіі DJ, прадусар
Інструмэнты клявішныя
Жанры Electronica, Neo-trance, Progressive house, Гаўс, Dubstep
Супрацоўніцтва Kaskade, Chris Lake, Moguai, Melleny Brown, Billy Newton-Davis, Wolfgang Gartner, Skrillex
Лэйблы mau5trap, Ultra, Ministry of Sound, SongBird, Play, WeWillDoo, Virgin/EMI
Узнагароды Best Electro House Artist (Beatport Music Awards, 2008, 2009)
deadmau5.com

Deadmau5 (па-ангельску: Dead mouse (мёртвая шчура), па-беларуску: Дэдмаўс). Сапраўднае імя Джаэль Цымерман (Joel Zimmerman), нарадзіўся у горадзе Ніягара Фолз (правінцыя Антарыё, Канада). Вядомы канадзкі Прагрэсіў Гаўс прадусэр і дыджэй. Трэкі «Arguru» і «Not Exactly» адныя з самых вядомых з усяго створанага аўтарам. Яны ўвайшлі ў такія кампіляцыі, як In Search of Sunrise 6: Ibiza і MixMag’s «Tech-Trance-Electro-Madness», зміксаваная самім Дэдмаўс, а таксама ў радыёшоў Armin van Buuren’s A State of Trance. Дэдмаўс працаваў у зьвязку зь іншымі дыджэямі і прадусарамі, напрыклад са Стывам Дудай (Steve Duda) пад псэўданімам BSOD. Ягоны дэбютны альбом, Random Album Title быў выпушчаны ў электроным выглядзе ў верасьні 2008 году на лэйбле Ultra Records у ЗША й Ministry of Sound у Велікабрытаніі ды Эўропе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Псэўданім Deadmau5 (мёртвая шчура) зьявіўся ў Джаэля ў 2005 годзе апасля таго, як адна з гэтых істот трапіла ў ягоны кампутар ды здохла там. Праз месяц Джаэль занепакоіўся, бо ад кампутара было моцна патыхала тухляцьцём. Далейшы лёс шчуры невядомы.

Першы альбом «Get Scraped» выйшаў у 2006 годзе. У 2008 Дэдмаўс быў абьвешчаны Прадусарам году. Ён таксама стаўся лідэрам па продажы на музычным партале Beatport (Бітпорт). Толькі на гэтым партале яго запісы Not exactly і Faxing Berlin разышліся агульным накладам больш за 30 тысяч копіяў.

На цырымоніі Juno Awards of 2008 Дэдмаўс прэтэндаваў адразу на дзьве ўзнагароды ў катэгорыі Juno Award for Dance Recording of the Year (Узнагарода Джуна за найлепшы танцавальны запіс году): за кампазыцыю «After Hours» (у супрацоўніцтве з Melleny Brown) ды за трэк «All You Ever Want» (з Billy Newton-Davies). Апошні трэк і быў прызнаны найлепшым танцавальным запісам 2008 году.

Deadmau5 дабіўся вялікага посьпеху ў ЗША, выпусьціўшы кампазыцыю «Move for Me» у супрацоўніцтве з Kaskade. Кампазыцыя заняла першае месца ў гіт-парадзе танцавальных трэкаў Billboard’s Hot Dance Airplay Chart і атрымала намінацыю на ўзнагароду Juno як лепшы танцавальны запіс году.

У 2012 годзе намінаваўся на прэмію «Грэмі» за рэмікс песьні «Rope» гурту Foo Fighters.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы

  • Get Scraped (2006)
  • Vexillology (2006)
  • Random Album Title (2008)
  • For Lack of a Better Name (2009)
  • 4x4=12 (2010)

Commons-logo.svg  Deadmau5сховішча мультымэдыйных матэрыялаў