Лясная соня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Dryomys nitedula»)
Лясная соня
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаСоневыя (Gliridae)
РодDryomys
ВідЛясная соня
Бінамінальная намэнклятура
Dryomys nitedula
(Pallas, 1778)
Арэал
Арэал

Лясная соня (Dryomys nitedula) — від сысуноў сямейства соневых (Gliridae).

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела 80–130 мм, даўжыня хваста 60–113 мм, вага 18–34 г. Верх шаравата-карычневы або жаўтлява-карычневы. Ніз жаўтлява-белы або белы. Чорная паласа атачае вока і цягнецца да маленькага вушка. Вусы ўтвараюць густы пучок даўжынёй каля 10 мм. Хвост пухнаты.

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Швайцарыі да Манголіі і Гімалаяў; на вышынях да 2300 м.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў розных месцах пражываньня, уключаючы шыракалістыя, зьмешаныя, іглічныя і карлікавыя горныя лясы. Сустракаецца таксама ў скалістых раёнах, вечназялёных хмызьняках. Лясная соня высока драўняная. Яны валодаюць здольнасьцю лазіць з вялікім спрытам, а таксама могуць скакаць з галінкі на галінку да 2 м. Большая частка іх рацыёну складаецца з вусякоў, але яны таксама ядуць пупышкі, лісьце, насеньне. Яны вядуць амаль выключна начны лад жыцьця. Яны праводзяць дзень у сфэрычных гнёздах, якія будуюць у дуплах дрэў і часта ў гнездавых скрынях, але таксама ў старых птушыных гнёздах або расколінах скал, а таксама свабодна сярод расьліннасьці. Размнажэньне ва Усходняй Еўропе ў асноўным адбываецца з красавіка па чэрвень. Вывадак складаецца з 2–6, звычайна 4 дзіцянятаў. Звычайна жывёлы жывуць у дзікай прыродзе каля 2 гадоў, максімум больш за 4 гады. На поўначы арэала жывёлы ўпадаюць у спячку з кастрычніка па красавік, у раёнах з больш спрыяльным кліматам працягласьць значна карацей; у Ізраілі таксама можа цалкам адсутнічаць.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]