Myspace
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Myspace | |
| URL | www.myspace.com |
|---|---|
| Alexa рэйтынг | 6 |
| Камэрцыйны? | Так |
| Тып | Сайт сеткавых суполак |
| Рэгістрацыя | Неабходна для большасьці сэрвісаў |
| Даступныя мовы | ангельская |
| Уладальнік | News Corporation |
| Аўтар | Томас Андэрсан Крыстафэр ДэВульф |
| Пачатак працы | 2003 |
| Бягучы стан | Актыўны |
Myspace (ад My space, «мой абшар»; гучыць як майспэ́йс) — папулярная міжнародная сацыяльная сетка (сайт сеткавых суполак, блог-плятформа), на якой прадстаўлена магчымасьць стварэньня суполак па зацікаўленасьцях, пэрсанальных профіляў, вядзеньне блогаў, разьмяшчэньне фота-, відэа- і музычнага зьместу. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Бэвэрлі-Хілз, дзе займае частку офіснага будынку свайго непасрэднага ўладальніка Fox Interactive Media. У сваю чаргу, уладальнікам Fox Interactive (а адпаведна і MySpace), зьяўляецца News Corporation, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Нью-Ёрку.
Цікавыя факты[рэдагаваць]
- Паводле зьвестак Alexa Internet, MySpace займае шостае месца ў сьвеце па папулярнасьці сярод ангельскамоўных інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама шостае месца сярод міжнародных сайтаў і трэцяе месца ў Злучаных Штатах. У некаторыя тыдні сайт дасягаў вяршыні чарту. Такім чынам, сайт дасягнуў большае папулярнасьці, чым падобныя інтэрнэт-рэсурсы, дамогшыся ў выніку 80% наведвальнасьці ад агульнага ліку сеткавай актыўнасьці карыстальнікаў падобных рэсурсаў. Ён стаў займаць значную частку сучаснае масавае культуры, асабліва ў ангельскамоўных краінах.
- Па паведамленьні сайту прырост ліку зарэгістраваных карыстальнікаў (рахункаў) складае 250 000 у дзень.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Беларускія музычныя гурты на MySpace[рэдагаваць]
Myspace — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў