Penthouse

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Penthouse
Тэматыка Мужчынскі часопіс
Пэрыядычнасьць штомесяц
Мова шматмоўны
Галоўны рэдактар Дыяна Зільбэрштэйн
Заснавальнік Боб Гучыёнэ
Выдавец Penthouse Media Group, Inc.
Дата заснаваньня 1965
Афіцыйны сайт penthousemagazine.com

Penthouse — амэрыканскі забаўляльны часопіс для мужчынаў, заснаваны Бобам Гучыёнэ. Адрозьніваецца ад «Playboy» больш «жорсткім» сэксуальным зьместам. У ЗША прызнаны парнаграфічным. Правы на часопіс прыналежаць General Media, Inc., у цяперашні час пераназванай у Penthouse Media Group, Inc., якая зьяўляецца даччынай кампаніяй Penthouse International Group, Inc. Няглядзячы на тое што Гучыёнэ зьяўляецца грамадзянінам ЗША, часопіс быў заснаваны ў 1965 годзе ў Вялікабрытаніі, і толькі з 1969 году стаў прадавацца таксама і ў ЗША. У час посьпеху Гучыёнэ лічыўся адным з найбагацейшых людзей ЗША, патрапіўшы аднойчы ў сьпіс «400 найбагацейшых людзей ЗША» па вэрсіі часопіса «Forbes»1982 годзе з станам 400 млн $). У 2002 годзе паводле артыкула ў «New York Times», якая працытавала Гучыёнэ, актывы Penthouse вырасьлі да $3,5—4 млрд за 30 гадоў яго існаваньня, прыносячы амаль паўмільярда чыстага прыбытку.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Penthouseсховішча мультымэдыйных матэрыялаў