Playing the Angel
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| «Playing the Angel» | ||
|---|---|---|
| Альбом Depeche Mode | ||
| Выдадзены | 17 кастрычніка 2005 | |
| Запісаны | 2005 | |
| Жанр | сінціпоп | |
| Працягласьць | 52:021 | |
| Выдавец | Mute | |
| Прадусар | Бэн Хільлер | |
| Храналёгія Depeche Mode | ||
| Exciter (2001) |
Playing the Angel (2005) |
|
«Playing the Angel» — адзіннаццаты альбом Depeche Mode выдадзены 17 кастрычніка 2005 году. Гэтае першы альбом, на каторам сярод аўтараў прысутнічае Дэвід Гэан — тры песьні («I Want It All», «Suffer Well» і «Nothing’s Impossible») былі напісаны асноўным вакалістам гурту. Альбом лічыцца больш арганічным з-за выкарыстаньня ў большай ступені аналагавых сінтазатараў, замест лічбавых. У сярэдзіне ліпеня ў Інтэрнэт патрапіла няскончаная вэрсія відэакліпу да кампазіцыі «Precious». Лічыцца, што кліп быў выкрадзены з сайту стдыі здымаўшай відэа. Акрамя тых песень, што выдадзены ў альбоме, таксама плянавалася ўключыць кампазіцыі «Everything» и «Martyr».
Альбом існуе як у звычайным CD фармаце, так і ў сьпецыяльнай SACD/DVD вэрсыі, каторая ўключае альбом на гібрыдным шматканальным SACD у якасьці асноўнай кружэлкі і бонусавы DVD з эксклюзіўным студыйным выкананьнем песьні «Clean» (з альбому «Violator»), відэакліп «Precious», фотагалерэю і 5.1-канальный варыянт альбому для праслухоўваньня на звычайным DVD-плэеры (не DVD-Audio).
Упадтрымку свайго альбому гуртом Depeche Mode у 2005—2006 гадох было праведзена турнэ пад назвай «Touring the Angel», дзе Беларусь не патрапіла ў сьпіс наведаных краінаў.
[рэдагаваць] Сьпіс кампазіцый
- A Pain That I'm Used To (4:11)
- John the Revelator (3:42)
- Suffer Well (3:49)
- The Sinner in Me (4:56)
- Precious (4:10)
- Macro (4:03)
- I Want It All (6:09)
- Nothing’s Impossible (4:21)
- Introspectre (1:42)
- Damaged People (3:29)
- Lilian (4:49)
- The Darkest Star (6:55)

