Мартын Гор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мартын Лі Гор
Мартын Лі Гор
Martin Gore 2009 London cropped.jpg
Дата нараджэньня 23 ліпеня 1961 (53 гады)
Месца нараджэньня Дагенгэм, Эсэкс, Ангельшчына
Гады творчасьці 1978—дагэтуль
Краіна Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Прафэсіі кампазытар, сьпявак, дзіджэй
Інструмэнты гітара, клявішныя, бас-гітара, фартэпіяна, мэлёдыка
Гурты Depeche Mode
Лэйблы Mute
http://www.martingore.com/

Мартын Гор (па-ангельску: Martin Gore; поўнае імя Мартын Лі Гор па-ангельску: Martin Lee Gore; 23 ліпеня 1961, Дэгенгэм, Эсэкс, Ангельшчына) — ангельскі кампазытар, аўтар песень, сьпявак, гітарыст і клявішнік. Адзін з заснавальнікаў папулярнага гурту Depeche Mode, які з 1980-х выконвае музыку ў стылі сынці-поп. Ён працаваў напрацягу трох дзесяцігодзьдзяў, але найбольш вядомы як аўтар гітоў, сярод якіх «Personal Jesus», «Everything Counts», «Enjoy the silence».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гор пачаў пісаць музыку ў дванаццаць гадоў. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Сьвятога Нікаласа (анг. St. Nicholas's Comprehensive School), якую скончыў у 1977 годзе, пасьля чаго працаваў у банку. Вечарамі й у астатні вольны час ён граў у местачковым гурце «Норман і вусені» (анг. Norman and the Worms).

У 1980 годзе Гор пазнаёміўся з Эндру Флэтчарам у клюбе «Ван Гог». Флэтчар запрасіў Гора ў свой гурт «Composition of Sound», у якім граў Вінс Кларк. Неўзабаве да гурту далучыўся Дэйвід Гаан (на хлопцаў зрабіла ўражаньне выкананьне Дэйвам гіту «Heroes» Дэйвіда Боўі.

Лічыцца, што «Depeche Mode» — гэта назва францускага часопісу, якую ўбачыў Гаан і ўзяў гэтую назву для гурту.

Калі Кларк сышоў з гурту ў 1981 годзе (пасьля першага альбому Speak & Spell), Гор стаў галоўным аўтарам песень для Depeche Mode. Ён таксама сьпявае першую партыю ў шэрагу песень гурту, галоўным чынам мяккіх балядах (пра каханьне), дзе ягоны мяккі тэнар уносіць кантраст да драматычнага барытону Дэйва Гаана.

Для першага альбому Depeche Mode «Speak & Spell» (1981) большасьць песень напісаў Кларк. Гору належаць дзьве кампазыцыі — «Tora! Tora! Tora!» ды інструмэнтал «Big Muff». У песьні «Any Second Now (voices)» Гор упершыню сьпяваў галоўную партыю.

Песьні Гора для другога альбому Depeche Mode «A Broken Frame» (1982) адрозьніваліся ад песень Кларка як паводле мэлёдыкі, так і паводле тэкстаў. Паступова Гор стаў пісаць больш сумныя й палітызаваныя песьні, што адбілася на характары наступных альбомаў гурту. Па сёньняшні дзень Гор застаецца галоўным аўтарам песень Depeche Mode.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Родны бацька Мартына — афраамэрыканец Гі (па-ангельску: GI), які жыў у Вялікабрытаніі[1]. Выхоўвалі Мартына ягоная маці й прыёмны бацька. Такім чынам, Мартын Гор мае мяшанае паходжаньне. Ён сустракаўся са сваім бацькам на поўдні ЗША, калі стаў дарослым. Сам Гор ня любіць абмяркоўваць гэтае пытаньне й сьцьвярджае, што гэта сямейная траўма.

Гор ажаніўся з дызайнэркай Сюзанай Боізвэрт (па-ангельску: Suzanne Boisvert) 27 жніўня 1994 году. У іх нарадзілася дзьве дачкі: Віва Лі Гор (нарадзілася 6 чэрвеня 1991 году) і Ава Лі Гор (нарадзілася ў чэрвені 1995 году) і сын Кало Леон Гор (нарадзіўся 27 ліпеня 2002 году). Пазьней Гор разьвёўся з Боізвэрт. Пасьля гэтага ён напісаў песьню «Precious» («Каштоўнасьць») ў адказ на траўму, якую гэты развод зрабіў дзецям.

Сольныя праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Counterfeit EP (Mute STUMM 67, 1989)
  2. Counterfeit² (Mute STUMM 214, 2003)

У 2003 годзе музычны лэйбл Mute выпусьціў альбом Гора «Counterfeit», які быў сольным кавэр-альбомам пасьля альбому 1989 году «Counterfeit EP». У абодвух альбомах запісаныя толькі вэрсіі чужых песень. На першым альбоме былі кавэр-версіі на песьні такіх гуртоў, як The Drutti Column, Comsat Angels і Sparks. На другім — электронныя перапрацоўкі песень аўтарства David Essex, Лу Рыда (па-ангельску: Lou Reed), Джона Ленана, Ніка Кейва.

Гор сыграў гітарную партыю ў песьні «Wonderful Life» (Дзіўнае жыцьцё) на альбоме 2006 году «The Sweet Escape» (Жаданае збаўленьне) Гвэн Стэфані (па-ангельску: Gwen Stefani).

Cынглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Пызыцыя ў гіт-парадзе Альбом
Billboard Hot 100 (ЗША) Modern Rock Tracks chart Mainstream Rock Tracks chart UK Singles Chart
1989 «Compulsion» #18 Counterfeit
2003 «Stardust» #44 Counterfeit²
2003 «Loverman EP²» Counterfeit²

Рэміксы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1994 Spirit Feel — «Rejoice» (Mystic Span Mix)
  • 1995 Garbage — «Queer» (The Most Beautiful Woman in Town Mix)
  • 1999 ON — «Soluble Words» (Sublingual Remix)
  • 2003 Señor Coconut And His Orchestra — «Smooth Operator» (In-Disguise Remix)

Песьні Depeche Mode, у якіх сьпявае Гор[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна першую партыю ў Depeche Mode сьпявае Дэйвід Гаан, але часам і Мартын Гор. Ніжэй у храналягічным парадку прыведзеныя песьні, ў якіх сьпявае Гор.

  • Speak and Spell
    • «Any Second Now (voices)»
  • Construction Time Again
    • «Pipeline»
    • «Everything Counts (Reprise)»
  • Some Great Reward
    • «It Doesn’t Matter»
    • «Somebody»
  • Black Celebration
    • «A Question of Lust»
    • «Sometimes»
    • «In Doesn’t Matter Two»
    • «World Full of Nothing»
    • «Black Day» [з самотніка «Stripped»]
  • Music for the Masses
    • «The Things You Said»
    • «I Want You Now»
    • «Route 66» (кавер на песьню Bobby Troup [другі бок «Behind the Will»]
  • Violator
    • «Enjoy the Silence» (толькі ў версіі Harmonium)[самотнік «Enjoy the Silence»]
    • «Sweetest Perfection»
    • «Blue Dress»
  • Songs of Faith and Devotion
    • «Death’s Door» [з гукавай дарожкі да фільма Until the End of the World]
    • «Judas»
    • «One Caress»
  • Ultra
    • «Home»

«The Bottom Line»

Дуэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэта песьні, у якіх Гаан і Гор сьпяваюць прыкладна пароўні. У некаторых выпадках яны сьпяваюць адначасова, у іншых Гаан сьпявае куплет, а Гор — прыпеў (напрыклад, у «Everything Counts»). Усе песьні названыя дуэтамі выключна ўмоўным чынам. Як і ў папярэднім пункце, яны прыведзеныя ў храналягічным парадку.

  • Everything Counts [Construction Time Again]
  • Something to Do [Some Great Reward] (у рэміксе, зроблеым Black Strobe у 2004 годзе, увогуле няма голасу Гаана)
  • People Are People [Some Great Reward]
  • Shake the Disease [Catching Up with Depeche Mode]
  • Here is the House [Black Celebration]
  • Behind the Wheel [Music for the Masses]
  • Pleasure, Little Treasure [Music for the Masses]
  • Waiting for the Night [Violator]
  • Insight [Ultra]
  • Surrender [другі бок самотніка «Only When I Lose Myself]»], дуэт толькі напрыканцы песьні
  • The Sinner In Me [Playing the Angel]
  • Nothing’s Impossible [Playing the Angel]
  • Newborn [другі бок самотніка «A Pain That I’m Used To»]

Канцэрты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй пералічаныя песьні, якія на канцэрце выканаў Гор, у той час як у студыйных вэрсіях сьпяваў Гаан. У дужках пазначаныя канцэртныя туры, падчас якіх песьня выконвалася Горам. Некаторыя песьні выконваліся падчас сольных канцэртаў Гора ў 2003 годзе. Разам з тым існуе адзіная песьня, якую ў студыі сьпяваў Гор, а падчас Сусьветнага Турнэ ў падтрымку альбому Violator — Гаан. Гэта «Route 66».

  • Little 15 (World Violation Tour)
  • Here is the House (World Violation Tour)
  • Condemnation (Exotic Tour, Exciter Tour, сольныя канцэрты)
  • Waiting for the Night (Exotic Tour)
  • Sister of Night (KROQ Acoustic Christmas '98, Exciter Tour)
  • Dressed in Black (Exciter Tour)
  • Surrender (Exciter Tour, сольныя канцэрты)
  • Only When I Lose Myself (толькі сольныя канцэрты)
  • In Your Room (толькі сольныя канцэрты)
  • Walking in My Shoes (толькі сольныя канцэрты)
  • The Love Thieves (толькі сольныя канцэрты)
  • Enjoy the Silence (толькі сольныя канцэрты)
  • Shake the Disease (сольныя канцэрты, Touring the Angel)
  • Leave in Silence (Touring The Angel)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Johnathan Miller. Stripped: Depeche Mode (Omnibus Press, 2003, 2004, ISBN 1.84449415.2, с.с.318-319)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Depeche Mode
Дэйвід Гаан | Мартын Гор | Эндру Флэтчар

Вінс Кларк | Алан Уайлдэр

Дыскаграфія
Студыйныя альбомы: Speak and Spell | A Broken Frame | Construction Time Again | Some Great Reward | Black Celebration | Music for the Masses | Violator | Songs of Faith and Devotion | Ultra | Exciter | Playing the Angel | Sounds of the Universe | Delta Machine
Трыб'юты: For the Masses | A Techno Tribute to Depeche Mode | Color Theory presents Depeche Mode | Personal Depeche
Самотнікі: Dreaming of Me | New Life | Just Can't Get Enough | See You | The Meaning of Love | Leave in Silence | Get the Balance Right | Everything Counts | Love, in Itself | People Are People | Master and Servant | Blasphemous Rumours / Somebody | Shake the Disease | It's Called a Heart | Stripped/ But Not Tonight | A Question of Lust | A Question of Time | Strangelove | Never Let Me Down Again | Behind the Wheel | Little 15 | Everything Counts (Live) | Personal Jesus | Enjoy the Silence | Policy of Truth | World in My Eyes | I Feel You | Walking in My Shoes | Condemnation | In Your Room | Barrel of a Gun | It's No Good | Home | Useless | Only When I Lose Myself | Dream On | I Feel Loved | Freelove | Goodnight Lovers | Enjoy the Silence 04 | Precious | A Pain That I'm Used To | Suffer Well | John the Revelator / Lilian | Martyr | Wrong | Peace | Fragile Tension" / "Hole to Feed | Personal Jesus 2011 | Heaven | Soothe My Soul | Should Be Higher


Commons-logo.svg  Мартын Горсховішча мультымэдыйных матэрыялаў