Эндру Флэтчар
| Эндру Флэтчар | |
| Эндру Джон Флэтчар | |
| Дата нараджэньня | 8 ліпеня 1961 (51 год) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Нотынггэм, Ангельшчына |
| Гады творчасьці | 1978—дагэтуль |
| Краіна | |
| Прафэсіі | музыка, мэнэджэр, дыджэй |
| Інструмэнты | клявішныя, бас-гітара, вакал |
| Гурты | Depeche Mode, Client |
| Лэйблы | Mute Records, Toast Hawaii |
| http://countdown.depechemode.com/ | |
Эндру Джон Флэтчар (па-ангельску: Andrew John Fletcher, мянушка — «Fletch»), нарадзіўся 8 ліпеня 1961 году ў горадзе Нотынггэм, Ангельшчына. Адзін з заснавальнікаў і клявішнік гурту Depeche Mode.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Depeche Mode [рэдагаваць]
Fletch спачатку граў на бас-гітары ў гурце Вінса Кларка, але потым сеў за сінтэзатар у гурце Composition of Sound, у якой гралі ўжо Кларк з Мартынам Горам. У 1980 годзе музыкі заснавалі Depeche Mode і ўзялі вакалістам Дэйва Гаана. Fletch ніколі не быў на першым пляне ў гурце, затое выконваў функцыі мэнэджэра, што яму добра ўдавалася. Ён адзіны ўдзельнік гурту, які не напісаў ніводнай песьні для рэпертуару, хаця ў інтэрв’ю ён сьцьвярджаў, што спрабаваў пісаць песьні раней.
Абавязкі ў Depeche Mode [рэдагаваць]
Шмат каго з аматараў Depeche Mode зьдзіўляе тое, што Флэтчар грае на бас-гітары, займаецца праграмаваньнем сынтэзатараў. У той жа час на канцэртах і рэпетыцыях ён грае на клявішных.
Флэтчар ўзяў на сябе абавязкі «агента па сувязях з грамадзкасцю» — менавіта ён увесь час аб’яўляе навіны гурту, як гэта было пра падрабязнасьці альбомаў Exciter у 2001 годзе і Playing the Angel у 2004 і 2005 гадох, галоўным чынам для прэсы.
Кажуць, што гэта Флэтчар аб’ядноўвае гурт у адно, ён спрыяў кампрамісу пры разьдзяленьні аўтарства песень на альбоме Playing the Angel паміж Гэханам ды Горам.
Папулярнасьць [рэдагаваць]
Флэтчара часта папракаюць за тое, што ён робіць замалы ўнёсак у музыку Depeche Mode. Гэта выклікана, галоўным чынам, тым, што ад яго мала патрабавалася, калі ў гурце быў Алан Ўайлдэр. Зараз Эндру значна больш заняты інструмэнтальнымі партыямі. Так, ён грае на бас-гітары ў песьні «A Pain That I’m Used To» з альбому Playing the Angel, як сьцьвярджае прад’юсар альбому Бэн Хілье, да таго ж можна пабачыць, як Эндру грае на бас-гітары ў песьні «The Sinner in Me» (відэа праз старонку Fletchcam і на дадатковым дыску да гэтага альбому) і ў песьні «Clean and Surrender» пэрыяду запісу альбому Playing the Angel (the Depeche Mode Receiver).
Нягледзячы на нападкі з боку прэсы, кажуць, што Флэтчар выдатны інструменталіст. Ён грае большасьць партый на сынтэзатарах падчас выступаў на сцэне, хаця больш складаныя аранжыроўкі зробленыя прафэсійнымі студыйнымі музыкамі (а таксама Аланам Ўайлдэрам у пэрыяд з 1982 да 1995 году). Калі Алан Ўайлдэр далучыўся да гурту ў пачатку 1982 году, Флэтчар узяў на сябе абавязкі мэнэджэра, і ў музычным пляне ягоная роля зводзілася да агульных прапаноў, якія ператвараліся ў песьні Гора ды Гэхана.
Спроба сольнай кар’еры [рэдагаваць]
Цікавым застаецца той факт, што паводле афіцыйнай біягрфіі Depeche Mode, Fletch запісаў сольны альбом з назваю Toast Hawaii. Назву ўзялі ад любімай стравы музыкі, якую рабілі ў студыйнай сталовай. Матэрыял запісваўся падчас працы над альбомам Some Great Reward у 1984 годзе. Усе песьні альбому — кавер-вэрсіі чужых песень, якія сьпявае Флэтчар. Вядома, што ў запісу альбому удзельнічалі Алан Ўайлдэр або Марцін Гор, або разам — яны гралі на піяніна, а фатаграфію для вокладі зрабіў Ўайлдэр. Выпусьціць альбом не ўдалося — не згадзіўся Daniel Miller, так што зараз ён існуе толькі ў некалькіх экземплярах. Флэтчар — адзіны ўдзельнік гурту, які не сьпявае на студыйных альбомах (за выключэннем схаванай песьні «Crucified» на альбоме Violator, партыі чацьвертага голасу папрыканцы песьні «New Life», песьні «Condemnation», у якой ён, кажуць, сьпеў партыю фонавага голасу разам з Горам ды Ўайлдэрам ды «The Sun and the Rainfall», дзе напрыканцы чутны словы «All that I’m saying...» -«Усё, што я сьпяваю...» з правага каналу). Нягледзячы на тое, што на канцэртах бачна, як Флтчар сьпявае, ягоны голас звычайна чутны толькі праз калонкі-маніторы на сцэне.
Праект Toast Hawaii і кар’ера DJ [рэдагаваць]
Некалькі год таму Эндзі Флэтчар заснаваў кампанію Toast Hawaii, якая, верагодна, атрымала назву паводле нявыпушчанага альбому і стваралася для раскруткі гурту Client. У кастрычніку 2006 году на сайце Часопісу Side-Line Magazine было абвешчана, што Client разарвалі дамову з кампаніяй Toast Hawaii, што паставіла пад сумнеў яе далейшае існаваньне.
Акрамя ўсяго сказанага, Флэтчар таксама час ад часу займаецца дыск-жакействам. Большасьць ягоных канцэртаў, у якіх ён выступаў у якасьці дыск-жакея, адбыліся ў сумесным турнэ з гуртом Client. Ён выступаў у стандартным стылі «дыск-жакейства ў ванне» — рабіў кампіляцыю з урыўкаў песень. Людзі, якія прыйходзілі на канцэрты, атрымліваць асалоду ад урыўкаў песень Depeche Mode. Адзін такі канцэрт быў запісаны на відэа, а запіс выпушчаны пад назваю «Andy Fletcher: One Night in Warsaw.» Улетку 2007 году Флэтчар зрабіў невялікае турнэ, галоўным чынам па Італіі.
Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]
Сам Эндру Флэтчар — старэйшы сын у сям’і Джона ды Джой, ягоных сясцёр клічуць Сюзана (па-ангельску: Suzan), Кэран (па-ангельску: Karen), брата — Сымон (па-ангельску: Simon). Напачатку 1980-х Эндру напрацягу амаль што года сустракаўся з ангельскай акторкай Джэніфэр Саўндэрс (па-ангельску: Jennifer Saunders). Зараз ён ужо 14 гадоў жанаты на Грарніі (па-ангельску: Grainne) (вымаўляецца 'Grar-nee-ah'), гадуе дваіх дзетак, Мэган (па-ангельску: Megan) і Джо (па-ангельску: Joe).