Q1 Tower
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Q1 Tower | |
| Тып | жылы будынак |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Аўстралія, Голд-Кост |
| Пачатак будаўніцтва | 2002 |
| Сканчэньне будаўніцтва | 2005 |
| Вышыня з антэнай | 323 м |
| Дах | 275 м |
| Найвышэйшы паверх | 217 м |
| Колькасьць паверхаў | 78 |
| Агульная плошча | 209 100 м² |
| Колькасьць ліфтаў | 10 |
| Архітэктар | Sunland |
| Каардынаты | 28°00′23″ пд. ш. 153°25′47″ у. д. / 28.00639° пд. ш. 153.42972° у. д.Каардынаты: 28°00′23″ пд. ш. 153°25′47″ у. д. / 28.00639° пд. ш. 153.42972° у. д. |
|
Q1 Tower на мапе Аўстраліі
Q1 Tower
|
|
Q1 Tower — небасяг, які знаходзіцца ў горадзе Голд-Кост (Аўстралія). Q1 азначае «Квінслэнд нумар адзін» (анг. Queensland Number One). Вышыня будынка 323 мэтры (1059 футаў), 78 паверхаў, што робіць будынак Q1 Tower самым высокім у Аўстраліі.
Дызайн Q1 быў распрацаваны кампаніяй «Atelier SDG». Ідэяй для формы будынка сталі алімпійскі факел Сыднэйскай алімпіяды і будынак Сыднэйскага опэрнага тэатра.
Будынак названы ў гонар чальцоў аўстралійскай каманды па вясьлярным спорце на алімпіядзе 1920 — Q1.
Q1 часта выкарыстоўваюць для скачкоў з парашутам.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Q1 Tower — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў