Абмеркаваньне:Косаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мяркую, што паводле аналёгіі зь іншымі падобнымі выпадкамі артыкул варта перанесьці пад назву Косаў згодна з прыведзенымі ў артыкуле меркаваньнямі З. Саўкі і В. Вячоркі. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:35, 25 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Як я разумею, нейкага дакумэнтальнага перайменаваньня не было, таму неяк трэба вызначыцца (і, мабыць, прапісаць у правілах найменьня артыкулаў), якімі назвамі населеных пунктаў мы карыстаемся: 1) да савецкіх/бальшавіцкіх перайменаваньняў; 2) традыцыйнымі (і як тады вызначаць традыцыйныя назвы, бо і яны таксама зьмяняліся); 3) сучаснымі афіцыйнымі. Трэба ўжо выпрацаваць нейкі адзіны падыход у гэтым пытаньні. --Red_Winged_Duck 19:09, 26 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
З улікам наяўнай сытуацыі, на маю думку, найбольш пасьлядоўным і лягічным будзе імкнуцца ўжываць традыцыйныя назвы. Аднак баюся, што ў пэўных выпадках давядзецца ладзіць абмеркаваньні з прыцягненьнем усіх наяўных крыніцаў, а ў пэўных выпадках, увогуле, пакідаць афіцыйныя назвы як статус-кво. На жаль, тапанімічная сытуацыя ў краіне вельмі складаная, нават калі кіравацца толькі афіцыйнымі даведнікамі, у якіх прысутнічаюць такія відавочна перакручаныя формы «Жыровіцы», «Сынкавічы» і іншыя. Хоць вядома, многія формы складальнікі даведнікаў ўсё ж выправілі, таму пры адсутнасьці дыскусіі трэба ўжываць менавіта назву з даведнікаў. Што жа датычыцца традыцыйных назваў, то вызначаць іх найперш варта паводле наяўных аўтарытэтных крыніцаў. Калі адразу некалькі крыніцаў сьцьвярджаюць традыцыйнасьць пэўнай назвы і гэтая назва карэлюе з гістарычнымі крыніцамі і працэсамі, што апісваюцца ў працах Фёдара Янкоўскага, Васіля Шура, Валянціны Лемцюговай і іншых, то на маю думку, гэтага дастаткова каб абраць тую форму як асноўную. Калі ўзяць канкрэтны Косаў, то на яго зьвярнулі ўвагу адразу два ўкладальнікі клясычнага стандарту — Зьміцер Саўка і Вінцук Вячорка. Гэтая форма з аднаго боку адпавядае наяўным гістарычным крыніцам SgKP, ЭСБЭ, Места Косаў-Палескі ў міжваенным беларускамоўным артыкуле мясцовай жыхаркі, зь іншага — карэлюе з тымі агульнымі зьвесткамі, што прыводзяць В. Лемцюгова і В. Шур пра перайначваньне мясцовых тапонімаў на -аў (-оў) на расейскі манер. Адпаведна, у канкрэтным выпадку Косава пакуль што ўсё сьведчыць на карысьць ужываньня формы «Косаў» як больш адпаведнага духу праекту і наяўнай у ім сыстэме найменьня артыкулаў. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:56, 26 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Падтрымліваю ідэю пераносу ў Косаў: ва ўсім павінен быць парадак, калі мы выкарыстоўваем гістарычныя назвы адных населеных пунктаў (Ігумен, Койданаў, Прапойск), дык чаму рабіць выключэньне для Косава? Ды й раёны, калі Ігуменскі раён, то павінны быць і Прапойскі раён, а ня Слаўгарадзкі раён, Койданаўскі раён, а не Дзяржынскі раён.--Lesnas ättling (гутаркі) 23:10, 26 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Тут цікавае пытаньне з Ігуменскім раёнам, бо пад такой назвай ён ніколі не існаваў, Ігумен перайменавалі ў Чэрвень у 1923 годзе, а раён быў створаны ў 1924-м, таму, мабыць, не зусім карэктна зваць яго Ігуменскім. Што да Прапойскага (а яшчэ і Верхнядзьвінскага/Дрысенскага), то пытаньне можна абмяркоўваць. Артыкул пра Койданаўскі ж у нас і цяпер мае такую назву. --Red_Winged_Duck 14:33, 30 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Увогуле, што да адзінага падыходу, то на маю думку, рэкамэндацыі пры найменьні артыкулаў могуць быць наступнымі: калі у аўтарытэтных крыніцах няма зьвестак пра перакручваньне назвы або факт зьмены ў XIX—XX стагодзьдзях формы назвы з -аў (-оў) на -ава (-ова) або -ін (-ын) на -іна (-ына), то варта ўжываць толькі назву з даведніка. Калі ж у крыніцах (у тым ліку краязнаўчых) сьцьвярджаецца пра перайначваньне (зьмену формы) або ў пэўных сучасных аўтарытэтных крыніцах пасьлядоўна ўжываецца адрозная ад афіцыйнай форма назвы, то трэба глядзець, ці няма дыскусіі датычна традыцыйнай формы назвы. Калі ёсьць аргумэнтаваная дыскусія, дзе цяжка вызначыць рацыю таго або іншага боку, то трэба арыентавацца зноў такі на даведнікі. Калі ж дыскусіі няма, то трэба ўжываць тую назву, якая лічыцца традыцыйнай. Важная ўмова — аўтарытэтных крыніцаў, дзе б сьцьвярджалася канкрэтная традыцыйная форма перайначанага тапоніму, на маю думку, мае быць больш за адну (аднаго аўтара). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:30, 26 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Я бы прапанаваў вам сфармуляваць гэтую прапанову ў выглядзе праекту правіла, якое пасьля абмеркаваньня можна б было дадаць у пагадненьні. І варта яшчэ ўлічыць, што рабіць з назвамі населеных пунктаў, перайменаваных у савецкі час. Магчыма, таксама варта на асобнай старонцы скласьці пералік у выглядзе табліцы населеных пунктаў, для якіх цяперашняя афіцыйная назва не адпавядае традыцыйнай і зрабіць для кожнага старонку, дзе б зьбіраліся аргумэнты на карысьць традыцыйнай назвы. --Red_Winged_Duck 14:33, 30 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Афіцыйная назва Традыцыйная назва Абмеркаваньне
Дзяржынск Койданаў Абмеркаваньне:Койданаў
Чэрвень Ігумен Абмеркаваньне:Ігумен
Зроблена. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:20, 30 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Шаблёны з чужынскім (штучным) тэрытарыяльным падзелам[рэдагаваць крыніцу]

Лічу, што шаблёны з чужынскім (расейскім, польскім, савецкім і пад.) адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам ня варта дадаваць у артыкулы пра населеныя пункты (падстава — калі пасьлядоўна дадаць усе падобныя шаблёны, то будзем мець вельмі загрувашчаныя ў пляне навігацыйных шаблёнаў артыкулы, не кажучы ўжо пра брак нейкага сэнсавага напаўненьня). Дастаткова дадаваць іх у артыкулы пра адпаведныя адміністрацыйна-тэрытарыльныя адзінкі Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:50, 3 красавіка 2023 (+03)[адказаць]

Дарэчы, тэма гэтая ўжо абмяркоўвалася і тады пастанавілі ад такой практыкі адмовіцца, толькі не магу цяпер знайсьці тое абмеркаваньне, бо прайшло ўжо шмат часу (магчыма, хто іншы падкажа, дзе яно было). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:12, 3 красавіка 2023 (+03)[адказаць]