Аборак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аборак
трансьліт. Aborak
Касьцёл Сьвятога Роха ў Палачанах, на тэрыторыі коліншняй вёскі Аборак
Касьцёл Сьвятога Роха ў Палачанах, на тэрыторыі коліншняй вёскі Аборак
Першыя згадкі: 1443
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Палачанскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′9.311″ пн. ш. 26°45′3.056″ у. д. / 54.21925306° пн. ш. 26.75084889° у. д. / 54.21925306; 26.75084889Каардынаты: 54°13′9.311″ пн. ш. 26°45′3.056″ у. д. / 54.21925306° пн. ш. 26.75084889° у. д. / 54.21925306; 26.75084889
Аборак на мапе Беларусі ±
Аборак
Аборак
Аборак
Аборак
Аборак
Аборак
Касьцёл Сьвятога Роха ў Аборку, фота каля 1900 году

Аборак — колішняя вёска й маёнтак ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці. Цяпер частка мястэчка Палачаны Палачанскага сельсавету Маладэчанскага раёна Менскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колішняя вёска й маёнтак Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У вёсцы існаваў парафіяльны касьцёл, пабудаваны ў 1443 годзе Андрэям Саковічам[1]. Існуе паданьне, што ў 2-й палове XVІІІ ст. на гэтыя мясьціны абрушылася эпідэмія халеры. Цудадзейны абраз Сьв. Роха, які знаходзіўся ў касьцёле, выратаваў тутэйшае насельніцтва ад бязьлітаснай хваробы. З таго часу сьвятыня атрымала яшчэ адзін тытул — Сьвятога Роха[2].

У Расейскай імпэрыі ў складзе Палачанскай воласьці, Ашмянскай павету Віленскай губэрні. Падчас паўстаньня 1863 году праз вёску праходзіў паўстанцкі атрад Юльяна Бакшанскага[3]. У 1866 г. у вёсцы налічвалася 30 рэвіскіх душаў, уласнасьць Дэдэркаў. Аборак быў сядзібай воласьці й каталіцкай парафіі (каталіцкая парафія ў Аборку ўпершныню ўзгадваецца ў 1669 годзе)[4]. Касьцёл Сьвятога Роха ў Аборку быў адным зь нешматлікіх пасьля паўстаньня 1863 году, які ня быў зачынены расейскімі ўладамі[2].

У 1921—1945 гадах вёска й маёнтак знаходзіліся ў складзе Польшчы, у Віленскім ваяводзтве (Спачатку ў Наваградзкім ваяводзтве (1921—1922), потым у складзе Віленскай зямлі(pl) (1922—1926) і ў Віленскім ваяводзтве (з 1926).). Спачатку вёска належала да Валожынскага павету(pl), а з 1927 году да Маладэчанскага павету, у гміне Палачаны(pl)[5]. У 1931 г. у вёсцы ў 35 хатах жылі 164 жыхары[6]. У маёнтку пражывала 45 жыхароў у 3 хатах. Вёска падпарадкоўвалася павятоваму суду ў Маладэчне й акруговаму суду ў Вільні; уласна паштовая станцыя знаходзілася ў Палачанах[7]. Вернікі Аборку належалі да мясцовай рыма-каталіцкай і праваслаўнай парафіі ў Груздове. У Аборку знаходзіліся каталіцкія могілкі, якія захаваліся.

У 1939 годзе Аборак увайшоў ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году ўваходзіў у склад Валожынскага раёну Баранавіцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 у Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці). У 1968 годзе вёска ўвайшла ў склад Палачанаў.

Пасьля вайны будынак каталіцкага касьцёла св. Роха ў Аборку быў прыстасавана пад збожжасховішча, а затым быў цалкам закінуты[2]. Побач з касьцёлам разьмяшчаліся руіны разрабаванага магільнага склепу знакамітага роду Дадэркаў[2]. Захаваліся фрагмэнты бутавай агароджы, паўразбураная брама й, падобная да яе, брама на старых могілках, дзе ёсьць не­калькі цікавых шляхецкіх над­магільляў XІX ст.[2] Будынак касьцёлу разбураўся, а да пачатку 1990-ых гг. ад будынку касьцёлу засталіся толькі фрагмэнты падмурка й рэшткі каменнай агароджы з варотамі.Бо ад каталіцкага храма св. Роха засталіся толькі фрагменты падмурку, каталіцкая грамада ў пачатку 1990-х гг. атрымала магчымасць пабудаваць новы касьцёл на іншым месцы (у адлегласьці 1.5 км ад былога будынку касьцёлу), які атрымаў гістарычнае імя Сьв. Роха[8]. Парафія адрадзілася ў 1996 годзе ўжо ў Палачанах[2]. Вернікам быў перададзены будынак старой калгаснай канторы. У 2005 годзе 2 лютага проба­шчам парафіі быў прызначаны ксёндз Сяргей Бараўнёў[2]. Кансэкрацыя касьцёлу адбылася 1 траўня 2007 году біскупам Антоніяем Дзям’янкам[2]. Першая сьвятая Камунія адбылася 3 чэрвеня 2007 году, а 22 ліпеня 2007 году адбылася канфірмацыя[2]. 16 жніўня 2008 году была пабудавана й асьвечана каля касьцёлу капліца Маці Божай Фатымскай, асьвячаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч[2].

Знакамітыя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]